Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі

Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі
.

У мерапрыемстве пад назвай “Мая роля ў якасці грамадзяніна свету” удзельнічалі 30 маладых чалавек з Італіі, Чэхіі, Грузіі, Славеніі, Венгрыі і Беларусі. Удзельнікі трэнінгу атрымалі новыя веды ў галіне міжнародных адносін і міграцыі, паўдзельнічалі ў дэбатах па вырашэнні актуальных міжнародных праблем.

На міжкультурных вечарах замежныя госці прадставілі свае краіны і нацыянальную кухню. Замежныя ўдзельнікі пазнаёміліся з мінскімі мясцінамі і наведалі Мірскі замак.

Ната Ялагонія (Nata Jalaghonia) з Грузіі:

«Гэта былі фантастычныя дні. Я стала адукаваней, памяркоўней, здабыла новых сяброў, а самае галоўнае – я ўсвядоміла, што ў кожнай нацыі свае традыцыі, але нам не варта іх баяцца, а наадварот – вывучаць, дзівіцца адрозненням і шанаваць іх».

Падзея характэрная тым, што гэта першае паўнавартаснае мерапрыемства пад эгідай Эразмус плюс, праведзенае ў Беларусі. Раней у рамках Erasmus+ у Беларусі адбыўся толькі адзін трэнінг, прызначаны непасрэдна для людзей, якія навучаюць моладзь і сваіх аднагодкаў.

МарыяВіторыя Перыку Кампус (MariaVittoria Pericu Campus) з Італіі кажа, што вырашыла ўзяць удзел у трэнінгу менавіта таму, што ён ладзіўся ў Беларусі, бо надта мала вядома ў Італіі пра нашую краіну:

“Мне вельмі карцела даведацца болей, пабачыць адрозны лад жыцця і іншую культуру. Сам трэнінг быў цікавы, як і яго ўдзельнікі. Мне таксама цікава было пабачыць на свае вочы “рэальнае беларускае жыццё” ў малых гарадках – я ўпадабала колеры і матарыялы старых сельскіх хатаў. Людзі ў малых гарадах падаліся мне даволі беднымі, ці можа іншымі словамі – ня вельмі мадэрновымі. Але беларускія маладзёны, якіх я сустрэла, былі вельмі разумнымі і адукаванымі. Мінск як горад мне спадабаўся, але ягоны жыхары мне падаліся нешчаслівымі”.

Цікава, што іншы ўдзельнік са Славеніі Рэнэ Ратэй (Rene Ratej) таксама звярнуў увагу на стрыманасць беларусаў, што замежнікі ўспрымаюць за нешчаслівасць:

“Я сустракаў прадстаўнікоў тых краінаў, што былі на мінскім трэнінгу, і раней, апрача беларусаў. Беларускія ўдельнікі мелі добрае веданне ангельскай мовы, думалі па-еўрапейску і добра валодалі інфармацыяй па сваёй краіне. Цяжка сказаць пры тым, які светапогляд мелі звычайныя беларусы, якіх я сустракаў на вуліцы. Але што я заўважыў, дык гэта тое, што ніхто не выглядае шчаслівым і не ўсміхаецца. У Мінску хіба няма нейкай асабліва захапляльнай архітэктуры, як у некаторых іншых еўрапейскіх сталіцах. З іншага боку, некаторыя будынкі выглядаюць даволі адметна. І ўвогуле гэтая адметнасць надае гораду пэўны шарм”.

Праграма Еўрапейскага Саюза «Эразмус плюс”, запушчаная ў 2014 годзе, накіравана на падтрымку адукацыі, прафесійнага навучання, моладзі і спорту. Гэтым летам Беларусь таксама далучылася да Балонскага працэсу, што адкрывае дадатковыя магчымасці для супрацоўніцтва беларускіх універсітэтаў і моладзі ў цэлым са сваімі калегамі з іншых краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі
Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі Эразмус плюс: Моладзь з пяці краінаў Еўропы сустрэлася ў Беларусі