Марына Штрахава: “Чалавек, які прыйшоў у ВНУ выключна за “корачкамі” — не студэнт”

Марына Штрахава: “Чалавек, які прыйшоў у ВНУ выключна за “корачкамі” — не студэнт”
Фота: Кірыл Хілько

Актыўны сябра “Студэнцкай Рады” Марына Штрахава расказала парталу RADA.FM, што цяперашнія студэнты малаактыўныя і прыходзяць у ВНУ, каб атрымаць дыплом, што маладых людзей найбольш турбуе размеркаванне і што адміністрацыі навучальных устаноў дагэтуль дэзінфармуюць студэнтаў і пасылаюць іх капаць бульбу (гэта ў рэгіёнах; у Мінску — ствараць масавасць на мерапрыемствах). 

— Марына, раскажыце пра сваю дзейнасць у “Студэнцкай Радзе”?

— Я доўгі час была каардынатаркай службы юрыдычнай кансультацыі студэнтаў. Аднак у гэтым годзе я знайшла сабе замену і перадала пасаду новаму чалавеку.

Цяпер я стала з аднаго боку простым сябрам арганізацыі, а з іншага боку мінулай восенню я ў межах дзейнасці “Студрады” запусціла праект “Жывыя бібліятэкі” і цяпер з’яўляюся яго мэнэджэрам.

— “Студрада” для чайнікаў: калі ласка, сцісла апішыце асноўныя накірункі дзейнасці арганізацыі.

— Дзейнасць “Студрады” — гэта абарона правоў студэнтаў. Нашы адукацыйныя і інфармацыйныя праекты і іншая дзейнасць тым ці іншым чынам з гэтым звязана і на гэта накіравана.

— Жыццё студэнтаў надзвычай шматграннае і разнастайна. Аднак вы выбралі менавіта тэматыку абароны правоў студэнтаў. Няўжо ў Беларусі студэнты настолькі безабаронныя?

— Трэба ўзгадаць гісторыю арганізацыі. “Студэнцкая Рада” паўстала на кейсе абароны Алеся Крата, калі таго праз палітчныя прычыны адлічылі з універсітэта, і падзеях 2008 года, часе вялікага палітычны ціску на студэнтаў. “Студрада” з’явілася на гэтай хвалі, стала займацца падобнымі выпадкамі і займаецца імі цяпер, бо попыт на нашу дзейнасці не падае. У апошні час знізілася колькасць гучных парушэнняў, пра якія ведае грамадства, якія даходзяць да СМІ. Аднак колькасна парушэнняў правоў студэнтаў менш не стала.

— З якімі пытаннямі звяртаюцца студэнты?

— Калі казаць пра юрыдычнае кансультаванне, якім я займалася з 2011 года, асноўныя прытанні ў студэнтаў узнікаюць з нагоды размеркавання. Пры гэтым большасці патрабавалася не вырашыць складаныя сітуацыі, а проста атрымаць інфармацыю. Студэнты абсалютна не разумеюць, што з сябе ўяўляе працэдура размеркавання, як яна адбываецца. Але ёсць і цяжкія выапдкі, калі студэнты сутыкаюцца з праблемамі з боку ўніверсітэта ці з боку працаваўцаў.

Апошнім часам у службу юрыдычнага кансультавання прыходзіць усё больш пытанняў на тэму узаемаадносін студэнтаў і выкладчыкуў, студэнтаў і адміністрацыі ўніверсітэтаў. Я вельмі ўзрушана гэтай тэндэнцыяй, бо, па-першае, працаваць стала цікавей, а па-другое, гэта сведчыць, што студэнты неабыякавыя і накіраваныя вырашаць праблемы.

Марына Штрахава: “Чалавек, які прыйшоў у ВНУ выключна за “корачкамі” — не студэнт”
Фота: Кірыл Хілько

— Вы кажаце, што студэнты не валодаюць інфармацыяй. Ад іх яе хаваюць ВНУ ці ім самім лянота разбірацца?

— Звычайна студэнты, якія звяртаюцца да нас, скардзяцца, што ўніверсітэт ці не прадастаўляе інфармацыю, ці наўмысна дэзінфармуе. То бок людзі прыходзяць з пытаннямі, а ім кажуць “мы з вамі размаўляць не будзем”. Ці даюць інфармацыю, якая абсалютна не адпавядае заканадаўству.
Студэнтам часта бывае цяжка разабрацца ў адукацыйным заканадаўстве, гэта вялікі і складаны пласт ведаў. Нават вывучэнне законаў не гарантуе, што чалавек разбярэцца і будзе ведаць, як і што прымяняць на практыцы.

Аднак разам з тым я хацела бы паскардзіцца аб набалелым. Вельмі многія звяртаюцца ў апошні момант, і тады дапамагчы чалавеку значна цяжэй.

— Вы сказалі, што ўніверсітэты часам дэзінфармуюць студэнтаў. Навошта гэта робіцца?

— Калі браць размеркаванне, дык галаўным болем адміністрацыі любой ВНУ з’яўляецца патрэба размеркаваць усіх, каб не засталося “вольных дыпломаў” — за гэта Міністэрства адукацыі па галоўцы не пагладзіць. Таму ва ўніверсітэтах усімі праўдамі і няпраўдамі размяркоўваюць студэнтаў. Гэта спецыфіка “палачнай сістэмы”.

— Як адсочваеце поспехі працы?

— Асноўную частку кансультацый студэнтаў мы праводзім анлайн, а такі фармат не прадугледжвае дэананімізацыі карыстальніка. Мы самі гэтага не патрабуем, бо некаторыя студэнты настолкі запалоханыя, што баяцца раскрыць нам сваё імя. Многія пасля атрымання кансультацыі знікаюць, хоць мы і просім іх трымаць нас у кусре падзей.

Як правіла, шчыльна супрацоўнічаць атрымліваецца са студэнтамі, якія апынуліся ў складаных сітуацыях — дапамога ім займае шмат часу, і даводзіцца пастаянна падтрымліваць кантакт. Напрыклад, была гісторыя з дзяўчынай, якая хацела забраць дакументы з беларускага ВНУ і паступіць у заежны ўніверсітэт. Яе сталі запалохваць, што ёй давядзецца кампенсаваць выдаткі на навучанне. Але мы дапамаглі ёй, растлумачылі, што насамрэч пагрозы адміністрацыі не адпавядаюць заканадаўству. І яна паспяхова паступіла. Расказвае, што ўніверсітэт дагэтуль шле ёй лісты, але яна ўжо ўзброеная ведамі і не хвалюецца.

— Можа, успомніце іншыя незвычайныя выпадкі?

— З большага сітуацыі абсалютны тыповыя. Аднак быў вельмі дзіўны кейс. Да нас звярнулася студэнтка аднаго з беларускіх ВНУ, якая паехала вучыцца па праграмме абмену Erasmus+ за мяжу. Яна была надзвычай здзіўлена, калі прыкладна праз два месяцы з універсітэта ёй паведамілі, што яе могуць адлічыць, бо... яна прагульвае заняткі! На жаль, сувязь з гэтай дзяўчынай згубілася, і мы не ведаем далейшага развіцця падзей, але сама сітуацыя сведчыць, што нават санкцыянаваная ўніверсітэтам паездка за мяжу можа скончыцца надзвычай непрадказальна.

Марына Штрахава: “Чалавек, які прыйшоў у ВНУ выключна за “корачкамі” — не студэнт”
Фота: Кірыл Хілько

— Як вы можаце ацаніць грамадскую актыўнасць у студэнцкім асяроддзі?

— Не думайце, што да нас звяртаюцца толькі студэнты з праблемным размеркаваннем. Ідуць на кантакт і вельмі ініцыятыўныя людзі, якія хочуць, напрыклад, адкрыць прадстаўніцтва пэўнай замежнай арганізацыі ў сваім універсітэце. Кажуць, маўляў, нам падабаецца, што робяцьтам, мы хочам рабіць такое ж тут, дапамажыце нам! Пішуць і тыя, хто проста хоча зрабіць усім добра, выратаваць свой факультэт.

Аднак шчыка кажучы, цяпер у мяне перыяд скептыцызму. Бо я працую ў “Студэнцкай Радзе” ўжо чатыры гады і бачу, што наша дзейнасць не знаходзіць такога шырокага водгуку, як хацелася б. У вялікай частцы студэнтаў, на жаль, абыякавае стаўленне да свайго ўніверсітэта. Гэта ў тым ліку адбываецца праз атсутнасць адчування свайго асаблівага статусу. Яны не ганарацца тым, што яны — студэнты, што яны належаць да вялікай студэнцкай суплольнасці, у іх няма пачуцця салідарнасці. Няма разумення таго, што калі дзесці парушаюцца правы студэнтаў, то і іх правы могуць быць парушаныя і што з гэтым трэба нейкім чынам змагацца.

Студэнты ідуць не за ведамі, а за дыпломам, таму збіраюцца неяк “перасядзець” пяць гадоў. Хтосьці нават не сядзіць, а проста прагульвае, затым атрымлівае чацвёркі і шчаслівы выпускаецца. Кагосьці ва ўніверсітэт зацягнулі бацькі, хтосьці ратуецца ад арміі... Гэтыя людзі не супраць арганізавана прагаласаваць датэрмінова, стварыць масоўку для чарговага дзяржмерапрыемства...

У разуменні “Студрады” такіх людзей цяжка лічыць студэнтамі, таму што для нас студэнт — той, хто мэтанакіравана прыйшоў за ведамі і гатовы за гэтыя веды змагацца. Хто ўмее крытычна мысліць, хто ўмее браць інфармацыю з розных крыніц і аналізаваць яе, хто не баіцца ўступаць у дыскусію і адстойваць сваё меркаванне, хто мае пачуццё салідарнасці са студэнцкай супольнасцю.

— Вы ўзгадалі праект “Жывыя бібліятэкі”. Раскажыце пра яго і пра іншыя праекты праекты “Студрады”

— Я лічу “Жывыя бібліятэкі” надзвычай цікавым праектам. “Жывыя бібліятэкі” не звязаныя з абаронай правоў студэнтаў, але накіраваныя на студэнцкую аўдыторыю і ўвасабляе сабою нашу місію: праз паказ разнастайнасці грамадства і зруйнаванне стэрэатыпаў навучыць студэнта мысліць крытычна.

На кожным мерапрыемстве праекта выступаюць некалькі чалавек, “жывых кніг”, якія расказваюць сваю гісторыю. Гэта могуць быць прадстаўнікі розных сацыяльных груп, рэлігійных канфесій, меншасцяў, рэдкіх прафесій. “Адкрытыя бібліятэкі” знаходзіць вельмі шырокі водгук у аўдыторыі, людзі з нецярпеннем чакаюць чарговай падзеі.

Неўзабаве ў нас пасля гадавога перапынку зноў распачынаецца праект “Правы студэнтаў простай мовай”. Гэта серыя семінараў, дзе мы базава тлумачым студэнтам іх правы. Праз гэтыя ж семінары яны ўцягваюцца ў дзейнасць арганізацыі.

Таксама падчас выбарчай кампаніі мы ствараем карту парушэнняў — яе можна паглядзець анлайн і даведацца, якія ВНУ менш за ўсіх лічацца з правамі студэнтаў.

На сайце “Студэнцкай Рады” ёсць бібліятэка, дзе можна знайсці шырокі спектр інфармацыйных матэрыялаў. Там можна даведацца, што рабіць, калі хочаш у сваім універсітэце велапаркоўку ці калі хочаш змяніць выкладчыка.

Таксама ў 2014 годзе мы рабілі маніторынг парушэння правоў студэнтаў. Гэта рабілася для дапамогі напісання альтэрнатыўнага дакладу для Балонскага камітэта. Маніторынг стаў моцным інструментам, які дазволіў паказаць, што правы студэнтаў парушаюцца ва ўсіх ВНУ Беларусі. Проста ёсць рэгіянальныя адрозненні. Напрыклад, для Мінска накіраванне на сельскагаспадарчыя працы — з’ява рэдкая, але для рэгіёнаў паехаць замест параў на бульбу — гэта звычайная практыка.

— А ці плануецца іншыя праекты з нагоды прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс?

— Пакуль што ўсе нашыя дзеянні наконт Балонскага працэсу насілі міжарганізацыйны характар. Аднак мы адчуваем патрэбу працы са студэнтамі па гэтым пытанні, бо большасць абсалютна не ўяўляе, што такое Балонскі працэс. Добра, калі кажуць, што Балонскі працэс — гэта “калі можна выбіраць прадметы” ці “можна з’ездзіць у замежны ўнівер”. Людзі абсалютна недасведчаныя, а ВНУ не спяшаюцца даваць ім інфармацыю.

Марына Штрахава: “Чалавек, які прыйшоў у ВНУ выключна за “корачкамі” — не студэнт”
Фота: Кірыл Хілько

— І апошняе. Што б вы як дасведчаная ў студэнцкіх справах асоба хацелі параіць студэнтам?

— Гэтыя чатыры ці пяць гадоў, пакуль вы вучыцеся ў ВНУ, — гэта цудоўны і непаўторны час. У гэты час з аднаго боку ёсць свабода, а з дргугога — безліч магчымасцяў. Таму проста недапушчальна прасядзець ад званка да званка ў чаканні дыплома. Будзце актыўныя!

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі
Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі Дзмітрый Дабравольскі