РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць

У рамках кампаніі па падвышэнню ініцыятыўнасці і зацікаўленнасці маладых людзей да дзейнасці грамадскіх арганізацый быў распрацаваны аўтэнтычны тэст. Пасля адказу на 10 камічных пытанняў карыстачу прапаноўваецца адна са шматлікіх праблем беларускага грамадства, якая патрабуе актыўнага грамадзянскага ўдзелу для яе вырашэння.
У адпаведнасці з імі на сайце прапанаваны варыянты далейшых дзеянняў і спіс арганізацый-сябраў РАДА, якія ўжо зараз намагаюцца вырашыць тую ці іншую праблему ў грамадстве. Акрамя таго, карыстач мае магчымасць расказаць пра хвалюючую яго праблему ў вольнай форме, пасля чаго атрымаць кансультацыю ад “Рады”.

Я спадзяюся, што арганізацыі гатовы адказваць на тыя выклікі, з якімі сутыкаецца сёння беларуская моладзь.

Па словах Дзмітрыя Дабравольскага, Генеральнага сакратара “РАДА”:

dd

Ужо сёння сэрвісам скарысталася больш за 16 000 чалавек, а сакратарыят атрымаў сотні паведамленняў ад маладых людзей са ўсёй краіны. Асноўныя пытанні, якія карыстальнікі захацелі задаць, былі звязаны з увядзеннем падатку на дармаедства, фінансавай неабароненасцю, абавязковым размеркаваннем, а таксама моладзь хвалююць пытанні высокага ўзроўню алкагалізма сярод насельніцтва і эміграцыі маладых людзей за мяжу.

Мы сістэматызавалі ўсю атрыманую інфармацыю і распаўсюдзілі сярод нашых сяброўскіх арганізацый. Я спадзяюся, што арганізацыі гатовы адказваць на тыя выклікі, з якімі сутыкаецца сёння беларуская моладзь.

Даведайся і ты, якакая праблема вартая тваёй увагі!

0
Каментары
Няма каментарыяў.
РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць
РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць РАДА тэстуе маладых беларусаў на абыякавасць