Рада: маё пакаленне

Рада: маё пакаленне
Прэзентацыя кнігі "Рада: маё пакаленне"

Беларускі нацыянальны моладзевы савет выдаў кнігу “РАДА: Маё пакаленьне” пра станаўленьне і дзейнасьць сваёй арганізацыі ў пачатку 1990-х — сярэдзіне 2000-х гадоў.

Кніга выйшла на расейскай мове абмежаваным накладам — 100 асобнікаў, толькі для самых блізкіх сябраў і паплечнікаў. У бліжэйшы час каманда “РАДЫ” плянуе надрукаваць дапрацаванае выданьне з большай колькасьцю архіўных фотаздымкаў і закулісных гісторыяў.

Рада: маё пакаленне
Яніна Зінчанка, аўтарка кнігі "Рада: маё пакаленне"

На прэзэнтацыі кнігі “РАДА: маё пакаленьне”, якая адбылася 25 траўня, аўтарка кнігі Яніна Зінчанка, адзначыла, што першапачаткова плянавалася зрабіць расповяд пра Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” ў асобах, але ў часе працы канцэпцыя кнігі зьмянілася. У выданьні чытачы знойдуць дакумэнты, факты, тлумачэньні, сьведчаньні, то бок цэласнае разуменьне таго, што такое “РАДА” і якую ролю яна адыграла для Беларусі.

Рада: маё пакаленне
Святлана Каралёва, экс-кіраўнік РАДА

— Сьвятлана Каралёва, у мінулым генэральны сакратар “РАДЫ” і адна зь ініцыятарак стварэньня кнігі, распавяла прысутнай на прэзэнтацыі моладзі, што яе пакаленьню вельмі пашанцавала дзейнічаць у тыя часы:

Мы былі экспэрымэнтатарамі. Дыялёг зь дзяржавай — быў абсалютнай нормай. Мы маглі ўпэўнена прыйсьці ў Савет міністраў, сустракацца зь Вячаславам Кебічам, Станіславам Шушкевічам, мы былі на паседжаньнях парлямэнту. Мы працавалі разам зь першым Міністрам па справах моладзі Міхаілам Падгайным, разважалі, якой мусіць быць моладзевая палітыка Рэспублікі Беларусь, — настальгуе спадарыня Каралёва.

Рада: маё пакаленне
.
Рада: маё пакаленне
.

Былыя актывісткі “РАДЫ” у часе імправізаванага ток-шоў акрэсьлілі, якім было іх пакаленьне: пакаленьне зь верай у чароўную, дэмакратычную будучыню Беларусі.

— Мы на гэтай веры трымаліся і былі ўпэўненыя, што Беларусь  частка Эўропы. На жаль, цяпер гэта вера пачынае зьнікаць, — дадалі яны.

Рада: маё пакаленне
.

Каб аправергнуць пэсымізм у голасе старэйшага пакаленьня і высьветліць стан сучаснай беларускай моладзі, мы зьвярнуліся па камэнтар да цяперашняга старшыні Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Алеся Крата.

Рада: маё пакаленне
Алесь Крот, Старшыня РАДА

— Алесь высока ацаніў працу Яніны Зінчанка. На яго думку, беларусы мусяць ведаць з чаго пачынаўся моладзевы рух у беларускай найноўшай гісторыі:

— Кніга “РАДА: маё пакаленьне” зьяўляецца добрым тэкстам, і дае магчымасьць параўнаць умовы працы і зафіксаваць той стан, у які мы ўвайшлі ў часе сувэрэнітэту і да чаго зараз прыйшлі. У кнізе адлюстраваны пах свабоды, які адчуваўся ў 90-х, і які ёсьць вельмі важным для моладзі. Тады не было абмежаваньняў у рэалізацыі сваіх ідэяў, тады быў зусім іншы час і іншая моладзь.

Тым ня менш ня моцна ўсё зьмянілася, моладзь засталася актыўнай, але зьмяніліся накірункі. Калі раней, на хвалі дэмакратычнай перабудовы, прасочваліся грамадзка-палітычныя тэндэнцыі, то цяпер больш разьвіваюцца культурніцкія, — падсумаваў Алесь Крот.

— Паводле кіраўніка “РАДЫ”, моладзевыя арганізацыі не знаходзяцца ў стагнацыі, яны разьвіваюцца, але па-іншаму. Праўда, убачыць гэта мы зможам празь нейкі час, калі выйдзе новая кніжка ўжо пра наступнае пакаленьне “РАДЫ”.

Рада: маё пакаленне
.
Рада: маё пакаленне
.
Рада: маё пакаленне
.
Рада: маё пакаленне
.
Рада: маё пакаленне
.

Больш фота па спасылцы

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне
Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне Рада: маё пакаленне