“РАДА” застаецца паўнавартасным сябрам буйнейшай еўрапейскай моладзевай платформы

“РАДА” застаецца паўнавартасным сябрам буйнейшай еўрапейскай моладзевай платформы
фота ЕМФ

27-28 лістапада адбылася Генеральная асамблея Еўрапейскага моладзевага форума, падчас якой разглядалася пытанне статуса “РАДЫ” ў арганізацыі. Па выніках галасавання Еўрапейскі моладзевы форум пацвердзіў поўнае сяброўства нашай арганізацыі ў Форуме.

Праўленне ЕМФ ініцыявала праверку “РАДЫ” на адпаведнасць крытэрам сяброўства. Прычынамі праверкі сталі рэгістрацыя “РАДЫ” ў Літве, што парушае Статут ЕМФ, і сумневы Праўлення адносна рэпрэзентатыўнасці “РАДЫ”, як саюза, які аб’ядноўвае большасць дэмакратычных моладзевых аб’яднанняў краіны.

Увесну 2015 года прадстаўнікі Правяраючага органа наведалі Беларусь. Падчас свайго візіту яны сустрэліся з прадстаўнікамі розных моладзевых арганізацый Беларусі, уключаючы Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ), прынялі ўдзел у мерапрыемствах “РАДЫ”, а таксама вывучылі ўнутраныя працэдуры і палітыкі нашай арганізацыі.

Правяраючы орган і Праўленне ЕМФ вынеслі “РАДЗЕ” пазітыўныя рэкамендацыі. Генеральная асамблея ЕМФ азнаёмілася з вынікамі праверкі і прагаласавала за тое, каб пакінуць “РАДУ” ў статусе поўнага сябра Еўрапейскага моладзевага форума.

Еўрапейскі моладзевы форум – найбуйнейшы саюз моладзевых арганізацый у Еўропе, які на сённяшні дзень аб’ядноўвае 100 арганізацый: нацыянальныя моладзевыя саветы еўрапейскіх краін і міжнародныя моладзевыя арганізацыі.

“РАДА” застаецца паўнавартасным сябрам буйнейшай еўрапейскай моладзевай платформы
2
Каментары
Няма каментарыяў.
“РАДА” застаецца паўнавартасным сябрам буйнейшай еўрапейскай моладзевай платформы “РАДА” застаецца паўнавартасным сябрам буйнейшай еўрапейскай моладзевай платформы “РАДА” застаецца паўнавартасным сябрам буйнейшай еўрапейскай моладзевай платформы “РАДА” застаецца паўнавартасным сябрам буйнейшай еўрапейскай моладзевай платформы “РАДА” застаецца паўнавартасным сябрам буйнейшай еўрапейскай моладзевай платформы “РАДА” застаецца паўнавартасным сябрам буйнейшай еўрапейскай моладзевай платформы “РАДА” застаецца паўнавартасным сябрам буйнейшай еўрапейскай моладзевай платформы