Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ

Маладыя сацыял-дэмакраты “Маладая Грамада” і Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў апублікавалі відэа “Транспарэнтнасць ВНУ“. Ролік у дасціпнай форме звяртае ўвагу на тое, што ў Беларусі немагчыма атрымаць поўную інфармацыю аб фарміраванні і размеркаванні бюджэтаў навучальных устаноў.

“Тэма празрыстасці размеркавання сродкаў грамадзян становіцца яшчэ больш актуальнай у сувязі з кампаніяй студэнтаў супраць платных пераздач у БДУ і ўвагай да нізкай якасці нашай вышэйшай школы,” – адзначаюць арганізатары кампаніі.

“Сапраўды, апошнім часам дзяржава ўсё меньш фінансуе адукацыю, што нязменна павышае кошты для студэнтаў. Вядома, што кошт навучання ў ВНУ Гішпаніі, Францыі ці Германіі не перавышае 1000 еўра на год, а ў скандынаўскіх краінах вышэйшая адукацыя бясплатна. Пры гэтым узровень абсталявання і тэхнічнана забеспячэння еўрапейскіх ВНУ сур’ёзна перавышае наш.
У свабодным доступе маёцца далёка не поўны аб’ем інфармацыі аб беларускіх ВНУ і немагчыма дакладна ведаць, куды былі ў выніку патрачаны грошы,” – адзначаюць маладыя людзі.

“Нельга забываць, што бюджэт любога ВНУ – гэта не грошы чыноўнікаў – гэта грошы студэнтаў-платнікаў, а таксама ўсіх падаткаплацельшчыкаў. І мы маем права ведаць, наколькі эфектыўна нашыя сродкі былі выкарыстаны”.

Маладыя сацыял-дэмакраты “Маладая Грамада” і Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў” заклікаюць усіх неабыякавых далучацца да кампаніі па празрыстасці бюжэтаў ВНУ. Для гэтага дастаткова напісаць ліст на адрас transparentnasc@gmail.com.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ
Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ Востры ролік аб празрыстасці размеркавання бюджэтаў ВНУ