Сябры “РАДА” ў шорт-лісце прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”

Асамблея НДА апублікавала спісы намінантаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”. Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” хоча асобна адзначыць некалькі кандыдатаў на атрыманне прэміі, звязаных з нашым нацсаветам.

Сябры “РАДА” намінаваныя на прэміі “Новая ініцыятыва”, “Крэатыў году” і нават прычыніліся да антыпрэміі “Гарбуз году”.

“Жывая бібліятэка”

Жывая бібліятэка – ініцыятыва адразу дзвюх сяброўскіх арганізацый “РАДА” (Маладых сацыял-дэмакратаў “Маладая Грамада” і Моладзевай прафсаюзнай групы “Студэнцкая Рада”). Намінуецца на прэмію “Новая ініцыятыва”.

“Жывая бібліятэка” з’явілася ў Беларусі ў 2014 годзе пры падтрымцы “РАДА” і зараз з’яўляецца самастойным праектам, з вялікай колькасцю валанцёраў і наведвальнікаў. Мэта “Жывой бібліятэкі” – барацьба са стэрыятыпамі ў грамадстве праз сустрэчу і нефармальныя размовы з прадстаўнікамі стэрыятыпізаваных груп.

Сябры “РАДА” ў шорт-лісце прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”
Фота: Studrada.org

“Рукамі кранаць”

Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Нэкст Стоп – Нью Лайф” у кастрычніку далучылася да акцыі “Ружовы кастрычнік” (месяцу барацьбы з ракам малочнай залозы) з праектам “Рукамі кранаць!“. Арганізатары акцыі заклікалі маладых жанчын правяраць сваё здароўе і рэгулярна праводзіць самадыягностыку. У межах акцыі адбылася выстава, сустрэча з лекарам-мамолагам і Цэнтрам падтрымкі анкапацыентаў, сустрэча з прадстаўніком Міжнароднай асацыяцыі студэнтаў-медыкаў. Акцыя адрознілася сваім яскравым пасылам і прывабнымі матэрыяламі.

Кампанія намінавана на прэмію “Крэатыў году”. А вось забарона Мінгарвыканкаму “кранаць грудзі” гарадскіх скульптур у межах акцыі – прэтэндэнт на антыпрэмію “Гарбуз году”.

Сябры “РАДА” ў шорт-лісце прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”
"Рукамі кранаць"

“Мне ўсё роўна”

Анлайн-кампанія “Мне ўсё роўна” была праведзена ўвесну 2015 года Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА”.

У рамках кампаніі па падвышэнню ініцыятыўнасці і зацікаўленнасці маладых людзей да дзейнасці грамадскіх арганізацый быў распрацаваны аўтэнтычны тэст. Пасля адказу на 10 камічных пытанняў карыстачу прапаноўваецца адна са шматлікіх праблем беларускага грамадства, якая патрабуе актыўнага грамадзянскага ўдзелу для яе вырашэння.

У адпаведнасці з імі на сайце прапанаваны варыянты далейшых дзеянняў і спіс арганізацый-сябраў РАДА, якія ўжо зараз намагаюцца вырашыць тую ці іншую праблему ў грамадстве.

Сябры “РАДА” ў шорт-лісце прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”
Енот - сімвал кампаніі "Мне ўсё роўна"

Сёлета працоўная група Асамблеі, эксперты і журналісты ў сёмы раз вызначаць пераможцаў намінацый “Лідар году”, “Кампанія году”, “Крэатыў году”, “Партнёрства году”, “Новая ініцыятыва”,“Рэгіянальная падзея”, “Мэдыя/журналіст году”, “Найлепшы сайт НДА” і антыпрэміі “Гарбуз году”.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Сябры “РАДА” ў шорт-лісце прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” Сябры “РАДА” ў шорт-лісце прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” Сябры “РАДА” ў шорт-лісце прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” Сябры “РАДА” ў шорт-лісце прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” Сябры “РАДА” ў шорт-лісце прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” Сябры “РАДА” ў шорт-лісце прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” Сябры “РАДА” ў шорт-лісце прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”