Маніторынг парушэння правоў студэнтаў

Маніторынг парушэння правоў студэнтаў
Глеб Вайкуль, удзельнік "Марша студэнтаў", адлічанны з БДУ. Падрабязней: http://goo.gl/FsNElJ

Прадстаўнікі студэнцкіх арганізацый Беларусі адзначаюць, што ў СМІ і сацыяльных сетках працягваюць з’яўляцца паведамленні пра ціск на студэнтаў, якія праяўляюць грамадзянскую і палітычную актыўнасць (адмова ад удзелу ў датэрміновым галасаванні, зборы подпісаў, удзел у Маршы студэнтаў і групе #студэнтысупраць). У сувязі з гэтым яны працягваюць маніторынг з мэтай недапушчэння магчымага ціску на студэнцкіх актывістаў.

У рамках маніторынгу актывісты збіраюць інфармацыю пра выпадкі ціску на студэнтаў, звязаныя з грамадзскай актыўнасцю. На падставе сабраных дадзеных будзе створаны альтэрнатыўны даклад Грамадскага Балонскага Камітэта пра сітуацыю з акадэмічнымі свабодамі ў Беларусі.

Прадстаўнікі студэнцкіх арганізацый арганізавалі юрыдычную і прававую падтрымку студэнтаў, прапаноўваюць сваё пасярэндніцтава пры камунікацыі з адміністрацыяй ВНУ з мэтай вырашэння канфліктаў.

Калі вы ці вашы знаёмыя сутыкнуліся з ціскам з боку адміністрацыі, то вы можаце паўдзельнічаць у маніторынгу, запаўняючы анкету. Таксама можна расказаць пра анкету сябрам і знаёмым, максімальна распаўсюдзіць інфармацыю пра яе ва ўніверсітэце.

Вынікі маніторынгу будуць прадстаўлены ў маі 2016 года на паседжанні Bologna Follow-Up Group.

Маніторынг арганізаваны МПГ “Студэнцкая Рада”, Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў, Братэрствам Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання, Цэнтрам развіцця студэнцкіх ініцыятыў і “Офісам 24”.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў
Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў Маніторынг парушэння правоў студэнтаў