Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння моладзевых арганізацый

Офіс Еўрапейскай экспертызы і камунікацыі прэзентаваў даследванне “Патэнцыял узаемадзеяння моладзевых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у вырашэнні агульных задач“. Аўтары працы: Андрэй Ягораў, Алена Зуйкова, Вольга Лашкевіч, Андрэй Шутаў, Святлана Анташкевіч.

Аўтары даследвання звярнулі ўвагу на структуру моладзевага сектара, яго геаграфію, рэсурсы, лідарства ў моладзевым сектары, рамачныя ўмовы існавання моладзевых арганізацый, моладзевую палітыку і фактары, якія ўплываюць на ўзаемадзеянне арганізацый.

У працы “Патэнцыял узаемадзеяння моладзевых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у вырашэнні агульных задач” адзначаецца, што сектар моладзевых грамадскіх арганізацый – трэці па памеры сярод усіх грамадскіх арганізацый (складае 11% ад усіх арганізацый). У ім задзейнічана не менш за 300 000 чалавек. Аднак удзел моладзі не з’яўляецца актыўным: толькі каля 15% маладых людзей уваходзяць у моладзевыя асацыяцыі, з гэтых 15% толькі 1/4 частка ўдзельнічае ў жыцці арганізацый актыўна. Моладзевыя арганізацыі амаль не бачныя ў публічнай прасторы, а іх дзейнасць часта не адпавядае сапраўдным патрэбам моладзі. Даследчыкі рэкамендуюць моладзевым арганізацыям лепш вывучыць сваю мэтавую аўдыторыю і знайсці адказ на пытанне, на якіх падставах павінны будавацца прапановы, адрасаваныя іх мэтавай групе.

Вельмі нізкай з’яўляецца актыўнасць рэгіянальных моладзевых арганізацый. Больш за палову моладзевых арганізацый зарэгістравана ў сталіцы і абласных гарадах (61% і 20% адпаведна), у той час, калі ў рэгіёнах зарэгістравана ў сярэднім ад 1% да 4% арганізацый. Беларускім арганізацыям параілі больш інтэнсіўна працаваць у рэгіёнах, асабліва невялікіх гарадах і ў сельскай мясцовасці.

Даследчая каманда правяла вялікую працу па вызначэнні патэнцыялу ўзаемадзеяння моладзевых арганізацый: на падставе шматлікіх крыніц склала спіс існуючых моладзевых арганізацый, правяла ацэнку супрацоўніцтва моладзевых арганізацый, прааналізавала ўяўленні моладзевых арганізацый і іх асяроддзя, ацаніла магчымасць і сэнс супрацоўніцтва моладзевых арганізацый, сыходзячы з іх місій, мэтаў і задач, а таксама пералічыла перашкоды і стымулы для развіцця супрацоўніцтва.

Сярод іншага аўтары даследвання паспрабавалі ацаніць патэнцыял мабілізацыі моладзевых арганізацый для сумеснага вырашэння праблем. Для гэтага было праведзена апытанне па вызначэнні арганізацый-лідараў сектара і персанальнага лідарства. Было высветлена, што ў моладзевым сектары адсутнічаюць ярка выражаныя лідары. Аднак падчас даследвання былі абазначаныя ўзлавыя арганізацыі і яркія асобы, здольныя кансалідаваць арганізацыі ў рамках сектара.

Даследчая каманда рэкамендуе беларускім моладзевым арганізацыям звярнуць увагу на тое, што ніхто з аўтарытэтных людзей сярод моладзевых арганізацый не ў стане сёння паўплываць на працэсы кансалідацыі самастойна – сфера ўплыву кожнага з іх вельмі абмежавана. Але калектыўныя дзеянні аўтарытэтных у моладзевым сектары людзей могуць быць эфектыўнымі і здольныя стымуляваць працэсы аб’яднання.

Пазітыўна паўплываць на патэнцыял узаемадзеяння моладзевых арганізацый для вырашэння агульных задач можа, у прыватнасці, агульнасць місіі, блізкае разуменне мэтаў супрацоўніцтва, добрыя персанальныя адносіны паміж лідарамі і актывістамі сектара.

Пры ацэнцы ўзаемадзеяння моладзевых арганізацый звярталася ўвага на тое, з кім арганізацыі сутыкаюцца па-за сектарам. Сярод іншых пунктаў варта адзначыць, што моладзевыя арганізацыі выказваюць жаданне больш узаемадзейнічаць з дзяржаўнымі органамі. Аднак праз палітызацыю моладзевай палітыкі дзяржавы, праблемы ва ўзаемаадносінах з дзяржавай узнікаюць нават у “лаяльных” арганізацый.

Аўтары даследвання лічаць, што здольнасць уплываць на рамачныя ўмовы і палітыкі ў сферы працы з моладдзю на сённяшні дзень выходзіць за рамкі магчымасцей моладзевых арганізацый, і адзначаюць, што такая праца магчыма толькі ў межах больш буйных кааліцый і шырокага ўзаемадзеяння з іншымі кластэрамі арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Але варта ўлічваць той факт, што сёння ўплыў на дзяржаўную палітыку з мэтай паляпшэння становішча моладзевых арганізацый не з’яўляецца прыярытэтным накірункам для штодзённай дзейнасці арганізацый (у адрозненне ад тэарэтычных уяўленняў і разумення неабходнасці уплыву на рамачныя ўмовы, на практыцы дзейнасці і супрацоўніцтва моладзевых арганізацый гэтыя дзеянні хутчэй выключэнне). Моладзевыя арганізацыі сканцэнтраваныя на вырашэнні ўласных вузкіх задач і праблем, рашэнне агульных для сектара задач з’яўляецца для іх другасным прыярытэтам.

Вырашэнне гэтых праблем даследчыкі бачаць ва ўключэнні пытанняў паляпшэння сацыяльна-палітычных умоў для сектара ў павестку дня супрацоўніцтва моладзевых арганізацый праз агульную публічную камунікацыю. А для рэалізацыі патэнцыялу супрацоўніцтва на падставе агульных поглядаў на місію арганізацый і мэты супрацоўніцтва варта наладжваць камунікацыю праз рэгулярныя падзеі хутчэй непалітычнага характара (фестывалі, агульныя форумы, тэматычныя кампаніі). Але на гэтым нельга спыняцца, паколькі агульны сэнс узаемадзеяння бачыцца ў рэалізацыі місіі і агульных каштоўнасцей па прасоўванні інтарэсаў і абароне правоў моладзі.

З усімі вынікамі і рэкамендацыямі даследвання можна азнаёміцца на сайце “Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі”.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый
Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый Апублікавана даследванне патэнцыялу ўзаемадзеяння  моладзевых арганізацый