Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый

Маеце выбітную ідэю? Хочаце рэалізаваць праект разам з іншымі маладымі актыўнымі людзьмі з іншай краіны? Далучайцеся да Ініцыятывы моладзевага супрацоўніцтва, якая прадстаўляе цудоўную магчымасць для моладзі з розных краін рэалізоўваць свае ідэі разам.

Конкурс праектаў адкрыты да 15 сакавіка 2016 года.

Тэмы конкурса праектаў:

  • устойлівае развіццё,
  • перспектывы для моладзі,
  • недыскрымінацыя,
  • лідарства,
  • арганізацыйнае развіццё,
  • адвакатаванне.

Крытэрыі:

  • Выканаўцамі праекта павінны быць дзве моладзевыя няўрадавыя арганізацыі і/ці НДА з арганізаванымі моладзевымі суполкамі з дзвюх краін (адна арганізацыя павінна быць з краіны, уключанай у  DAC-list).
  • Арганізацыя-заяўнік павінна быць сябрам LSU (Швецыя) ці сяброўскай арганізацыяй партнёра  LSU: RADA (Беларусь), YETT (Зімбабвэ), YAK (Кенія), YAP (Ліван), YCC (Камбоджа), Goformembers (Турцыя), EYF (Егіпет), NYC (Бірма). Для атрымання інфармацыі пра партнёрскія арганізацыі LSU можна звяртацца да Сары Экенб’ёрн (ekenbjorn@lsu.se). Другая арганізацыя-партнёр праекта можа быць не звязанай з гэтымі арганізацыямі.
  • Большая частка ўдзельнікаў праекта павінна быць ва ўзросце да 30 год.
  • Праект павінны быць рэалізаваны ў перыяд з 1 чэрвеня па 1 лістапада 2016.
  • Максімальны бюджэт праекта складае 40 000 шведскіх крон (пакрываюцца толькі тыя выдаткі, якія непасрэдна звязаныя з рэалізацыяй праекта, такія як адміністрацыйныя і транспартныя выдаткі, за выключэннем заробкаў).

Прыярытэт будзе надавацца наступным арганізацыям і праектам:

  • Праекты, у каторых абедзьве арганізацыі звязаныя з адной з партнёрскіх арганізацый LSU:  RADA(Беларусь), YETT(Зімбабвэ), YAK(Кенія),YAP(Ліван), YCC(Камбоджа), NYC (Бірма), Goformembers (Турцыя), EYF (Егіпет) ці LSU (Швецыя).
  • Праекты, якія маюць выразны план па будучым супрацоўніцтве і працы пасля рэалізацыі праекта.

Падача заявак

Дасылайце заяўку разам з матывацыйным лістом (падпісаным кожнай з арганізацый-партнёраў праекта) на адрас sara.ekenbjorn@lsu.se не пазней за 15 сакавіка 2016 года. Рашэнне па праектах, якія атрымаюць фінансаванне, будзе вядома ў красавіку 2016 года. Перыяд рэалізацыі праекта: 1 чэрвеня – 1 лістапада 2016. Справаздача па праекце павінна быць гатова да 1 снежня 2016 года.

Каб даведацца пра ранейшыя праекты Ініцыятывы моладзевага супрацоўніцтва, перайдзіце па спасылках: Learn by experiencePlatform for citizen voicesEngaging Youth in the Dissemination of Peace and Equality.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый
Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый