StudentWatch заклікае студэнтаў патанчыць за рэформы

Нагодай запуску флэшмобу сталі снежаньскія падзеі, калі павялічыўся ціск з боку адміністрацый БДУ, БДПУ, БДМУ і іншых ВНУ на прадстаўнікоў студэнцкага руху і ўдзельнікаў суполкі #студэнтысупраць. Арганізатары акцыі імкнуцца атрымаць рэакцыю Міністэрства адукацыі, якое таксама ігнаруе спробы дыскрэдытацыі незалежных студэнцкіх арганізацый і націску на асобных прадстаўнікоў студэнцкай супольнасці.

“Мы, незалежныя студэнцкія арганізацыі, арганізатары маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод студэнтаў, звяртаем увагу на недапушчальнасць перавышэння паўнамоцтваў з боку адміністрацый беларускіх ВНУ, а дачыненні з беларускімі студэнтамі павінны рэгулявацца толькі існуючым міжнародным і беларускім заканадаўствамі,” – гаворыцца ў афіцыйным звароце на сайце StudentWatch.

Ініцыятыва StudentWatch змесціла на рэсурсе Vimeo відэа, на якім за рэформы стынчылі некалькі грамадскіх актывістаў і простых студэнтаў. Усяго за пяць дзён відэа паглядзелі прыкладна дваццаць тысяч чалавек.

Каб далучыцца да флэшмобу, трэба зняць на відэа свой танец на фоне ВНУ, выкласці відэа ў сацсеткі з хэштэгам #танчымЗаРэформы або #danceForReform, а пасля выклікаць трох сваіх сяброў зрабіць тое ж самае.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
StudentWatch заклікае студэнтаў патанчыць за рэформы StudentWatch заклікае студэнтаў патанчыць за рэформы StudentWatch заклікае студэнтаў патанчыць за рэформы StudentWatch заклікае студэнтаў патанчыць за рэформы StudentWatch заклікае студэнтаў патанчыць за рэформы StudentWatch заклікае студэнтаў патанчыць за рэформы StudentWatch заклікае студэнтаў патанчыць за рэформы