Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый

Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй кампаній камунікацыйных кансультантаў запрашае актывістаў і лідэраў беларускіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і праектаў прыняць удзел у спецыяльным семінары: “Грамадскія сувязі як рэсурс ўмацавання ролі і ўплыву арганізацый грамадзянскай супольнасці. Узаемадзеянне са СМІ, бізнэсам, дзяржавай і грамадствам”. 7-8 красавіка 2016, Мінск.

Асноўныя змястоўныя аспекты семінара:

Модуль «НДА і СМІ». Будзе разгледжаны падыход да выбудоўвання і наладжвання працы НДА са СМІ: стварэнне прэс-пула, рассылка, ньюсмейкерства і г.д. Таксама будуць абмеркаваны асноўныя тыпы камунікацыі НДА са СМІ: па дзейнасці НКА ў цэлым і ў межах асобнага праекта. СМІ як інструмент камунікацыі, з дапамогай якога НКА даносяць свае пасланні і ідэі да шырокай грамадскасці. НДА як аб’ект цікавасці для СМІ ў выглядзе ньюсмейкера, эксперта і партнёра.

Асноўныя аспекты:

  • Як пачаць і выбудаваць работу са СМІ.
  • Інструменты ўзаемадзеяння са СМІ.
  • Камунікацыя са СМІ па дзейнасці НКА і ў межах асобнага праекта.

Модуль «Бізнэс і НКА: эфектыўныя спосабы ўзаемадзеяння». У межах модуля будуць разгледжаныя варыянты ўзаемавыгаднай камунікацыі НКА і бізнес-структур, НКА і бізнес-супольнасці. З аднаго боку, ўвага будзе нададзена важным аспектам дзейнасці НКА, якія прадастаўляюць магчымасць пошуку партнёраў для сумеснай рэалізацыі праектаў. З іншага – прадстаўнікам НКА будуць прапанаваныя інструменты, якія дапамагаюць размаўляць на адной мове з прадстаўнікамі бізнесу і інтэграваць праекты НКА ў стратэгіі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці прадпрыемстваў.

Асноўныя аспекты:

  • Спосабы ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння бізнесу і НКО.
  • Стварэнне і развіццё «праектаў» для бізнесу.
  • Пошук партнёраў у бізнес-асяроддзі.

Модуль «GR для НДА». Паняцце Government Relations і іх месца ў сістэме карпаратыўнай камунікацыі. Мэта, аб’ект і суб’екты GR. Кампетэнцыі GR-спецыяліста. Каналы і метады камунікацыі. Інстытуцыйныя асновы GR. Этычныя аспекты дзейнасці ў сферы GR. Тэхналогіі GR як процівага карупцыі. GR дзейнасць як інструмент пабудовы грамадзянскай супольнасці. Спецыфіка GR ў Беларусі і ў «трэцім сектары». Public affairs у дзейнасці арганізацый у Беларусі. Прававое рэгуляванне GR і лабізму: сусветная практыка і сітуацыя ў Беларусі. Паняцце «метамовы» дзяржаўнай камунікацыі. Прыёмы ўцягвання стэйкхолдэраў. Статус канструктыўнага апанента і партнёра – тэхналогія сыходу ад камунікатыўных тупікоў.

Умовы

Колькасць месцаў абмежавана. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі па правядзенні мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд). Жадаючым прыняць удзел у семінары неабходна да 31 сакавіка 2016 года запоўніць анкету-заяўку. Усе дадатковыя пытанні па семінару можна накіроўваць на скрыню eurobelarusNGO@gmail.com. Інфармацыя аб семінары таксама даступная на сайце http://eurobelarus.info. Чакаем вашых заявак!

Прафесійная біяграфія і кампетэнцыі экспертаў

 Марыя Гвардзейцава (PRCI http://prci.by)

Дырэктар камунікацыйнага агенцтва PRCI.Storytellers, старшыня Савета Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў (АККК). Вывучала камунікацыі ў БДУ, Каралеўскім інстытуце маркетынгу (Вялікабрытанія) і Універсітэце Дэнвера (ЗША). Мае 14-гадовы практычны вопыт у PR. Жыла і практыкавала пяць гадоў у ЗША. Спецыялізуецца ў стратэгічных камунікацыях. Паспяховы вопыт рэалізацыі PR-кампаній, як у Беларусі, так і ў ЗША і Вялікабрытаніі. Эксперт Глабальнага PR-Альянсу. Член апякунскага савета Фонду “Чыстае дзеянне”.

Дзмітрый Гмыза (Grand BS http://grandbs.com)

Сузаснавальнік камунікацыйнай кампаніі Grand BS. У мінулым кіраўнік міжнароднага сацыяльна-эканамічнага фонду “Ідэя”. Сузаснавальнік штогадовай прэміі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў Рэспублікі Беларусь, эксперт у сферы КСА. З 2005 года займаў ключавыя кіруючыя пасады ў сферы бізнес-адукацыі, выдавецкім і рэкламным бізнэсе.

Раман Касціцын (ARS Communications http://www.ars.by)

Спецыяліст у галіне GR, PR, карпаратыўных камунікацый. Старэйшы партнёр камунікацыйнага агенцтва “АРС Камюнікейшнз» (Мінск). Член Савета Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў. Выкладае GR і іншыя дысцыпліны ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Кансультуе кампаніі і ведамствы па пытаннях пабудовы эфектыўнай камунікацыі ў нацыянальных і наднацыянальных органах кіравання.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый
Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый Семінар па развіцці грамадскіх сувязей для грамадскіх арганізацый