Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс

У траўні 2015 Беларусь далучылася да Балонскага працэсу. Што думаюць беларускія студэнты пра Балонскі працэс і як ацэньваюць змены ў адукацыі, якія адбыліся за гэты год? Эксперты, студэнты і прадстаўнікі студэнцкіх ініцыятыў абмяркуюць гэтае пытанне 28 сакавіка ў межах новай дыскусіі “Што думаюць беларусы”, арганізаванай “Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый“.

У цэнтры дыскусіі апынуцца даследванні “Грамадскага Балонскага Камітэта“, прысвечаныя якасці вышэйшай адукацыі і ролі студэнтаў у кіраванні ВНУ. Ключавым спікерам дыскусіі выступіць Уладзімір Дунаеў. Акрамя гэтага, сваімі каментарамі, думкамі і дадзенымі падзеляцца эксперты ў галіне адукацыі і развіцця студэнцкіх ініцыятыў. Мадэратарам дыскусіі выступіць Алена Андрэева, галоўная рэдактарка TUT.BY-ТВ.

У межах дыскусіі будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

  • што такое Балонскі працэс?
  • што такое дарожная карта і як яна рэалізуецца ў Беларусі?
  • чаго жадаюць студэнты ад вышэйшай адукацыі?
  • ці гатовыя студэнты самастойна ўдзельнічаць у паляпшэнні сваёй адукацыі?

Дыскусія пройдзе з 19:00 да 20:00 у Галерэі TUT.BY (Мінск, пр. Дзяржынскага 57, 9 паверх). Для тых, хто не зможа наведаць мерапрыемства, будзе арганізавана прамая трансляцыя ў інтэрнэце. Інтэрнэт-карыстальнікі змогуць задаваць пытанні і дзяліцца сваімі ўражаннямі праз Facebook і Youtube. Галоўны інфармацыйны партнёр дыскусіі – TUT.BY.

Як падацца

Для таго каб узяць удзел у мерапрыемстве, неабходна зарэгістравацца па e-mail oeec.wdbt@gmail.com.

Далучайцеся да мерапрыемства на Facebook і атрымлівайце самую актуальную інфармацыю аб дыскусіі.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс
Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс Усё, што вы думаеце пра Балонскі працэс