“РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай

На мінулым тыдні старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю БЕЛТА выказалася пра тое, што “моладзі няма чаго рабіць у дэпутатскім корпусе”.

“Калі мы толькі мусім атрымаць разбэшчанага чалавека (і часта – потым нясчаснага), які нічога не ўмее, але ўжо мае амбіцыі, то тады давайце запускаць гэты працэс” – пракаментавала магчымасць зніжэння ўзроставага цэнзу дэпутатаў Лідзія Ярмошына.

“РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай
news.tut.by

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” абураны словамі чыноўніцы і запісаў афіцыйны зварот у адказ на заяву кіраўнічкі Цэнтральнага выбарчага камітэта.

“Беларускі нацыянальны моладзевы савет абураны фактам дыскрымінацыйных выказванняў у адрас маладых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, агучаных Старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай у інтэрв’ю Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву 8 красавіка 2016.

Нервовая рэакцыя старшыні Цэнтрвыбаркама на пытанне пра магчымасць зніжэння ўзроставага цэнзу для патэнцыйных дэпутатаў сведчыць толькі пра адно – аддаленасць перспектывы правядзення дэмакратычных выбараў у Беларусі, а значыць, эскалацыі недаверу да інстытута выбараў сярод грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

РАДА хоча нагадаць старшыні Цэнтрвыбаркама пра тое, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь замацоўвае за грамадзянамі права быць абранымі ў склад Палаты Прадстаўнікоў па дасягненні 21 года, у Савет Рэспублікі – па дасягненні 30 гадоў.

Любыя іншыя інтэрпрэтацыі чыноўнікамі ўзроставага цэнзу, замацаванага артыкулам 92 Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь, РАДА лічыць прапагандысцкімі, шкоднымі і недальнабачнымі, а таксама аддаляючымі перспектывы нармалізацыі адносінаў у грамадстве і ўзнаўлення дыялогу па адчувальных для бакоў тэмах.

РАДА будзе вымушаная прыняць адэкватныя меры па абароне законных інтарэсаў маладых грамадзянаў у выпадку, калі дыскрымінацыйныя выказванні кіраўніка Цэнтрвыбаркама знойдуць месца ў практыцы арганізацыі і правядзення будучых парламенцкіх выбараў у Беларусі”.

“РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай
“РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай