Жывая бібліятэка чакае чытачоў!

Жывая бібліятэка працягвае радаваць вас шчырыми размовамі і цікавымі гісторыямі. Сустракаемся ў нядзелю 24 красавіка! Не прапусціце шанец правесці выходны дзень не толькі цікава, але і карысна.

Жывая бібліятэка – гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта менавіта тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і, часам, нават атрымаць слушную параду.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызнанне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваецеся ў бібліятэкара да кніжкі, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.

Калі: 24 красавіка.

Час: 17.00-21.00.

Дзе: свабодная прастора «Кто такой Джон Голт?» (вул. Шорная, 20).

Сачыце за нашымі анонсамі ў нашых суполках у ВК і FB – і ўжо зусім скора мы раскрыем таямніцу таго, якія Кнігі адкрыюцца для вас гэтым разам.

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе!

Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, дапамагчы з пошукам кніг ці вы самі кніга, бо часта сутыкаецеся са стэрэатыпамі адносна некаторых вашых асаблівасцяў і хочаце знайсці больш разумення сярод тых, хто побач з вамі, пішыце нам у асабістыя паведамленні у сацыяльных сетках або на mshtrahova@gmail.com.

Жывая бібліятэка чакае чытачоў!
Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.
0
Каментары
Няма каментарыяў.
Жывая бібліятэка чакае чытачоў! Жывая бібліятэка чакае чытачоў! Жывая бібліятэка чакае чытачоў! Жывая бібліятэка чакае чытачоў! Жывая бібліятэка чакае чытачоў! Жывая бібліятэка чакае чытачоў! Жывая бібліятэка чакае чытачоў!