Еўрапейскі моладзевы форум прыняў рэзалюцыю па Беларусі

16 красавіка буйнейшая моладзевая платформа ў Еўропе прыняла рэзалюцыю адносна высноваў Савета міністраў замежных спраў ЕС аб не-працягненні абмежавальных мераў у дачыненні да Рэспублікі Беларусь.

У сваёй рэзалюцыі Еўрапейскі моладзевы форум настойліва заклікае Савет Еўропы, Еўрапейскую Камісію ды іншыя еўрапейскія і міжнародныя арганізацыі да поўнага і справядлівага ўключэння прадстаўнікоў беларускай моладзі, няўрадавых арганізацый і незалежных  суб’ектаў моладзевай палітыкі ў працэсы, звязаныя з развіццём праграм супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі інстытутамі і беларускімі уладамі па тэмам, якія закранаюць інтарэсы маладых беларусаў.

Еўрапейскі моладзевы форум прыняў рэзалюцыю па Беларусі
European Youth Forum

Еўрапейскі моладзевы форум заклапочаны, што апошнім часам беларускія дэмакратычныя моладзевыя арганізацыі адчуваюць сябе выключанымі з дыялогу паміж еўрапейскімі інстытутамі і беларускімі ўладамі па пытанням, звязаным з развіццём моладзевай палітыкі ў Беларусі.

Форум настойвае на неабходнасці ўліку сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у краіне падчас прыняцця і рэалізацыі праграм, скіраваных на моладзь Беларусі.

Як адзначыў в.а. Генеральнага сакратара РАДА Дзмітрый Дабравольскі, Савет Еўропы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, пасля працяглага перапынку ва ўзаемадзеянні, прыступілі да рэалізацыі доўгатэрміновай праграмы супрацоўніцтва ў сферы развіцця моладзевай палітыкі ў Беларусі. Наколькі беларускія дэмакратычныя моладзевыя арганізацыі будуць ўключаны ў рэалізацыю адзначанай праграмы, будзе залежыць ад актыўнасці саміх арганізацый, палітычнай волі беларускіх уладаў і зацікаўленасці Савета Еўропы ў гэтым. РАДА, у сваю чаргу, абяцае прыкладаць усе магчымыя намаганні для таго, каб інфармацыя аб праграме не трапіла ў катэгорыю “для службовага выкарыстання”, а была дасяжная ўсім зацікаўленым бакам.

Поўны тэкст рэзалюцыі на англійскай мове

Поўны тэкст рэзалюцыі на французскай мове

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Еўрапейскі моладзевы форум прыняў рэзалюцыю па Беларусі Еўрапейскі моладзевы форум прыняў рэзалюцыю па Беларусі Еўрапейскі моладзевы форум прыняў рэзалюцыю па Беларусі Еўрапейскі моладзевы форум прыняў рэзалюцыю па Беларусі Еўрапейскі моладзевы форум прыняў рэзалюцыю па Беларусі Еўрапейскі моладзевы форум прыняў рэзалюцыю па Беларусі Еўрапейскі моладзевы форум прыняў рэзалюцыю па Беларусі