Форум адукацыі па правах чалавека “Компас”

Дэпартамент моладзі Савета Еўропы запрашае да ўдзелу ў Трэцім Форуме адукацыі па правах чалавека “Компас”, які пройдзе ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў Будапешце 5-7 кастрычніка 2016 г.

Мэта Форума – паляпшэнне якасці, прызнанне і распаўсюд адукацыі па правах чалавека для моладзі.

Задачы Форума:

  • Падвесці вынікі дасягненняў пасля Другога Форума (2009), падзяліцца і абмеркаваць апошнія трэнды ў разуменні і практыцы адукацыі маладых людзей па правах чалавека.
  • Падрыхтаваць і зрабіць ўнёсак ў падсумаванне выканання Хартыі адукацыі па дэмакратычным грамадзянстве і правах чалавека Савета Еўропы  моладдзю і сектарам НДА.
  • Сфармуляваць выклікі і будучыя мэты адукацыі па правах чалавека праз прызму моладзевай палітыкі і працы з моладдзю, а таксама існуючы сацыяльны, палітычны і эканамічны кантэкст.
  • Падрыхтаваць прапановы для будучага развіцця і ўстойлівасці адукацыі па дэмакратычным грамадзянстве і правах чалавека.
  • Падтрымаць абмен ведамі і супрацоўніцтва паміж ключавымі суб’ектамі ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі па дэмакратычным грамадзянстве і правах чалавека.
  • Павысіць распазнавальнасць ролі маладых людзей і працы з моладдзю ў адукацыі па дэмакратычным грамадзянстве і правах чалавека.

Форум адбудзецца падчас страршынства Эстоніі ў Камітэце міністраў Савета Еўропы (май-лістапад 2016) і зробіць унёсак ў прамаванне фундаментальных каштоўнасцей Савета Еўропы і ў абарону і прамаванне правоў чалавека для дзяцей і маладых людзей, што таксама з’яўляецца прыярытэтам старшынства.

Форум аб’яднае 120 удзельнікаў, уключаючы 80 экспертаў і партнёраў, уцягнутых ў адукацыю моладзі па правах чалавека, прадстаўнікоў стутатных органаў моладзевага сектара Савета Еўропы і іншых. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў дакуменце.

Падаць заяўку на ўдзел можна да 1 чэрвеня. Форма заяўкі знаходзіцца па спасылцы.

Для таго, каб атрымаць дадатковую інфармацыю, скантактуйцеся з Ruxandra Pandea (дарадчык па пытаннях адукацыі) anca-ruxandra.pandea@coe.int і Zsuzsanna Molnar (праграмны асістэнт) zsuzsanna.molnar@coe.int.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас”
Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас” Форум адукацыі па правах чалавека “Компас”