Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ

Рыхтуецца Указ Прэзідэнта аб змяненні правілаў прыёму ў ВНУ, паводле якога некаторыя актывісты БРСМ атрымаюць ільготы пры паступленні. Паслабленні плануецца ўвесці для пераможцаў конкурсу “100 ідэй для Беларусі” і валанцёраў руху “Добрае сэрца”.

Увядзенне новых правілаў прыёму плануецца на 2017 год. Ініцыятыву актывістаў БРСМ падтрымала Міністэрства адукацыі.

Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ
Фото: brsm.by

Лабіраваць ільготы для абітурыентаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у праектах БРСМ, моладзевая арганізацыя пачала ў 2015 годзе. Пра гэта ў снежні 2015 года заяўляла сакратарка ЦК БРСМ, каардынатарка валанцёрскага руху Вікторыя Меннанава на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурса “Валанцёр года – Добрае сэрца”. Тады ж сакратарка ўручыла першыя асабістыя пасведчанні валанцёра – аналагі працоўнай кніжкі, якія выдаюцца ўдзельнікам валанцёрскага руху “Добрае сэрца”.

Менавіта гэтыя пасведчанні, дзе будзе адзначацца валанцёрская актыўнасць, у бліжэйшай будучыні могуць стаць падставай для атрымання ільгот пры паступленні.

“Пасведчанне, як мы мяркуем, дапаможа нашым рабятам, чальцам БРСМ, пры паступленні ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы і ВНУ. Напрыклад, калі наш валанцёр на працягу некалькіх гадоў працаваў са сталымі людзьмі, ветэранамі, шматдзетнымі сем’ямі ці сіротамі, то ВНУ могуць улічыць гэта пры паступленні абітурыента на сацыяльную прафесію. Асабістае пасведчанне дапаможа і пры працаўладкаванні. Яно можа стаць добрай падставай для павелічэння працоўнага стажу чалавека. Мы плануем прасоўваць ідэю, каб валанцёрскі стаж залічваўся ў агульны працоўны”, – заяўляе куратарка валанцёрскага руху БРСМ Вікторыя Меннанава.

Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ
Алесь Крот

“Апошнія выказванні чыноўнікаў з Міністэрства адукацыі аб прэферэнцыях для валанцёраў БРСМ пры паступленні ў ВНУ выклікаюць непаразуменне. Мы згодныя з тым, што дзяржава павінна спрыяць павышэнню грамадскай актыўнасці моладзі, у тым ліку ў сферы валанцёрства. Аднак рабіць гэта, канцэнтруючыся толькі на адной грамадскай арганізацыі, няправільна ды недальнабачна. Бо такім чынам дыскрымінуюцца ўсе астатнія арганізацыі, якія займаюцца ў такой самай ступені грамадскай і валанцёрскай дзейнасцю, але іхныя чальцы не будуць мець аналічных пераваг пры паступленні, як чальцы БРСМ.

Пры гэтым вельмі важна да ўвядзеньня гэтых норм вырашыць шэраг пытанняў, якія тычацца валанцёрскай дзейнасці: увесці ў заканадаўчыя акты паняцце “валанцёрства”, вызначыць працэдуру надання статусу “валанцёр”, дамовіцца аб залічэнні часу валанцёрскай дзейнасці ў працоўны стаж і г.д. Толькі пры шырокім абмеркаванні гэтых пытанняў з прыцягненнем усіх зацікаўленых бакоў і арганізацый можна вырашыць гэтыя праблемы,”  адзначае старшыня Студрады Алесь Крот.

Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ
Андрэй Сушко

“Па-першае, трэба пачаць з таго, што новыя правілы прыёму ў ВНУ яшчэ не прынятыя, яны знаходзяцца на разглядзе ў Прэзідэнта. Гэта азначае, што мы можам ацэньваць патэнцыйныя новаўвядзенні толькі са слоў чыноўнікаў БРСМ. І адразу прыгадваецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, пра якую зрэдку, праўда, хто і ўспамінае.  Але ў Канстытуцыі ёсць артыкул пра тое, што ўсе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на рэалізацыю сваіх правоў – у тым ліку права на адукацыю. Пры гэтым адукацыя павінна быць аднолькава даступнай для ўсіх. 

Зараз жа можа скласціся сітуацыя, калі чальцы адной арганізацыі – БРСМ – будуць атрымоўваць прывілеі толькі дзякуючы сваёй супрацы з гэтым аб’яднаннем. 

А чаму менавіта БРСМ? Напрыклад, ёсць выбітная і карысная для краіны арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, чаму б і яе актывістам не даць ільготы пры паступленні?

Калі ж сур’ёзна, то ў Законе “Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі” дакладна напісана, што ніводнае моладзевае грамадскае аб’яднанне не можа прэтэндаваць на тое, каб быць манапольным выразнікам інтарэсаў і патрэбаў усёй моладзі. Дзяржава ж павінна гарантаваць для моладзевых грамадскіх аб’яднанняў роўныя магчымасці для удзелу ў жыцці грамадства Рэспублікі Беларусь. Таму, не адмаўляючы важнасці падтрымкі валанцёрскага руху і прасоўвання іннавацый, я думаю, што ініцыятыва БРСМ выглядае, як спроба ўвядзення прывілеяў, якія ствараюць няроўныя ўмовы для абітурыентаў і спрыяюць дыскрымінацыі. І яшчэ адзін важны момант: хто гарантуе, што даведкі пра тое, што малады чалавек з’яўляецца валанцёрам ад “камсамолу”, не будуць раздавацца направа і налева? Ніхто не кажа, што будуць, але патэнцыйна карупцыйны складнік, на мой погляд, у такой сітуацыі можа мець месца,” – мяркуе супрацоўнік Сакратарыяту Беларускага нацыянальнага моладзевага Савету “РАДА” па адукацыі і правах чалавека Андрэй Сушко.

Пакуль змены ў палажэнне аб паступленні ў ВНУ, сярод якіх таксама ільготы для членаў БРСМ, толькі распрацоўваюцца. Па прагнозах Міністэрства адукацыі, яны могуць пачаць дзейнічаць не раней за 2017 год.

Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ
Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ Актывістам БРСМ дадуць прывілей пры паступленні ў ВНУ