Грамадскі Балонскі камітэт і БОСС запрашаюць на круглы стол па размеркаванні
Круглы стол на тэму «Заканадаўчае рэгуляванне размеркавання выпускнікоў» адбудзецца 31 траўня 2016 года. Яго правядзе Грамадскі Балонскі камітэт сумесна з Братэрствам арганізатараў студэнцкага самакіравання (БОСС).
У межах круглага стала плануецца абмеркаванне:
1. асноўных тэзісаў і праблемных кейсаў незалежнай справаздачы аб размеркаванні ў 2016 годзе;
2. досведу замежных краінаў у развязанні праблем з працаўладкаваннем выпускнікоў вышэйшай школы;
3. шляхоў рэфармавання механізмаў і сродкаў падтрымкі занятасці выпускнікоў Беларусі.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, студэнцкіх саюзаў і асацыяцый, эксперты некамерцыйных моладзевых арганізацый, а таксама зацікаўленыя студэнты.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Круглы стол адбудзецца 31 траўня 2016 года ў 18.45 па адрасе г. Мінск вул. Інтэрнацыянальная, 11, канфэрэнц-зала гатэлю «Гарні».