Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю”

17-24 ліпеня ў горадзе Deutschlandsberg (Аўстрыя) адбудзецца першая міжнародная навучальная сустрэча пад назвай “STANDARD PROTOCOL PROCEDURE”, прысвечаная сацыяльнаму ўключэнню людзей (у першую чаргу моладзі) з фізічнай непаўнаспраўнасцю (інваліднасцю).

Праект прадугледжвае знаёмства моладзевых лідараў і грамадскіх акрывістаў са стандартамі, якія дазвалялі б непаўнаспраўным людзям актыўны ўдзел у мерапрыемствах на роўні з фізічна-паўнаспраўнымі асобамі.

Праект складаецца з 3 частак:

  1. 17-24 ліпеня – навучальная сустрэча 17 моладзевых лідараў і грамадскіх працаўнікоў, дзе прадстаўнікі грамадскіх арганізацый даведаюцца пра тое, як зрабіць уласныя праекты і мерапрыемствы даступнымі для непаўнаспраўных людзей;
  2. жнівень-кастрычнік 2016 – практычнае прымяненне атрыманых ведаў на практыцы пры правядзенні ўласных праектаў;
  3. лістапад 2016 – падагульняючая навучальная сустрэча ў Аўстрыі, дзе прадстаўнікі падзеляцца атрыманым досведам правядзення мерапрыемстваў, адаптаваных да патрэбаў людзей з фізічнай непаўнаспраўнасцю.

Удзельнік абавязаны прымаць удзел ува ўсіх трох фазах праекта.

Фонд «Добрая воля» (Польшча) запрашае аднаго прадстаўніка грамадскай супольнасці з Беларусі прыняць удзел у дадзеным праекце.

Вітаецца ўдзел прадстаўнікоў арганізацый, якія працуюць з непаўнаспраўнымі асобамі.

У дададзеных файлах ніжэй можна знайсці расклад мерапрыемства і больш падрабязнае апісанне.

Умовы ўдзелу:

  1. магчымасць актыўна ўдзельнічаць на працягу ўсяго праекту – ліпень-лістапад 2016 года;
  2. пражыванне, харчаванне і даезд да месца правядзення (Польшча-Аўстрыя-Польшча) – пакрывае аўстрыйскі арганізатар; арганізацыю даезду (білетаў) бярэ на сябе Фонд «Добрая воля»;
  3. узроставае абмежаванне – 18 год і старэй;
  4. наяўнасць шэнген візы (магчымасць аформіць самастойна) – у выпадку патрэбы аўстрыйскі арганізатар можа даслаць запрашэнне;
  5. прымальнае валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы);
  6. рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра (уносіцца перад правядзеннем першай сустрэчы);
  7. дарогу да Польшчы удзельнік аплочвае самастойна.

Зацікаўленых асобаў просім дасылаць анкету на пошту prygne4any0@gmail.com (з тэмай Аўстрыя) да 10 чэрвеня. Анкета знаходзіцца ў дададзеным файле.

Сустрэча адбываецца ў рамках праграмы «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года. Праект зацверджаны Нацыянальным Агенцтвам у Аўстрыі. Youth In Progress Austria (Аўстрыя) – арганізатар праекта.

Праграма сустрэчы, агульная інфармацыя пра трэнінганкета для кандыдатаў.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю”
Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю” Трэнініг “Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю”