Audio.Doc

«Іншыя гісторыі» – гэта адукацыйны курс ад 34mag.net па стварэнні дакументальных аўдыяпадкастаў для беларускіх журналістаў і незалежных медыяў. Кожны ўдзельнік у межах курсу зможа стварыць свой асабісты аўдыяльны прадукт (15–40 хвілінаў), які будзе асвятляць нейкую праблему ці гісторыю. Цягам праекту пройдуць дзве адукацыйныя сесіі (17–19 чэрвеня і ў кастрычніку 2016-га) з удзелам экспертаў радыёстанцыяў Стакгольму, паміж сесіямі – арганізаванае ментарскае і прафесійнае суправаджэнне з боку 34mag. Найлепшыя падкасты трапяць у эфір 34radio.

Аўдыядакументалістыка – гэта нон-фікшн радыёжанр, які аб’ядноўвае элементы радыёспектаклю, дакументальнага фільму і рэпартажу. Гэта акустычны перформанс, які раскрывае пэўную тэму сродкамі каментара, пастаноўкі, стварае аўдыяльныя карціны прысутнасці. Жанр папулярны ў Заходняй Еўропе: тэмы, звязаныя з расследаваннем палітычных скандалаў, экалагічнымі бедствамі, адукацыйнымі рэформамі, гістарычныя тэмы – усе яны набіраюць да некалькіх мільёнаў праслухоўванняў. Нам самім цікава паспрабаваць новы фармат, таму мы запускаем гэты праект.

Untitled

Для ўдзелу ў адукацыйным курсе «Іншыя гісторыі» запрашаюцца журналісты, кантрыб’ютары, грамадзянскія актывісты з досведам працы ў беларускіх медыях. Асноўныя крытэрыі – магчымасць наведваць заняткі ў чэрвені ды кастрычніку 2016 г., жаданне распрацаваць і стварыць свой аўдыяпрадукт, журналісцкія здольнасці. Досвед працы з аўдыяфарматам неабавязковы.

Заняткі будуць праходзіць у Менску. Удзел у курсе бясплатны. Падчас семінараў са шведскімі экспертамі будзе зарганізаваны пераклад. Транспартавыя выдаткі ўдзельнікам з іншых гарадоў могуць быць скампенсаваныя. Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць форму заяўкі. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў.

Апошні дзень для падачы заяўкі – 1 чэрвеня.

Падаць заяўку на курс можна па спасылцы.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Audio.Doc Audio.Doc Audio.Doc Audio.Doc Audio.Doc Audio.Doc Audio.Doc
Audio.Doc Audio.Doc Audio.Doc Audio.Doc Audio.Doc Audio.Doc Audio.Doc