«Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі

Стартавая сустрэча па распрацоўцы дызайну адукацыйнага курса «Школа адукатараў» адбылася 10 чэрвеня 2016 года ў офісе Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за дзесяць практыкуючых трэнераў, прадстаўнікоў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы і партнёрскіх арганізацый. У межах сустрэчы адбылося абмеркаванне агульнай канцэпцыі, а таксама фарміраванне трэнерскай каманды Школы зыходзячы з мэты, задач і рамачных умоў.

Прыняўшы ўдзел у двух навучальных цыклах для трэнераў «Школа адукатараў», сорак прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці змогуць развіць свае трэнерскія кампетэнцыі. Навучанне пройдзе са жніўня па снежань 2016 года. Кожная Школа складаецца з 4-х пяцідзённых семінараў.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца з 1 па 25 ліпеня 2016 года. Пры адборы ўдзельнікаў прыярытэт будзе аддавацца прадстаўнікам арганізацый грамадзянскай супольнасці з рэгіёнаў, якія маюць трэнерскі досвед.

Падчас навучання ўдзельнікі набудуць веды па тэмах:

  • «Нефармальная і грамадзянская адукацыя як інструмент вырашэння грамадскіх выклікаў»;
  • «Ключавыя прынцыпы і падыходы да дызайну адукацыйных праграм»;
  • «Метады нефармальнай і грамадзянскай адукацыі»;
  • “Ацэнка эфектыўнасці праграм нефармальнай і грамадзянскай адукацыі»;

Арганізатары плануюць, што вынікам доўгатэрміновага навучання стане стварэнне «Клуба адукатараў» – супольнасці выкладчыкаў, трэнераў, андрагогов, якое будзе спрыяць павышэнню ўстойлівасці і эфектыўнасці іх дзейнасці, абмену вопытам і лепшымі практыкамі. Клуб стане месцам для абмеркавання актуальных тэм сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі, а таксама пляцоўкай прадастаўлення адукацыйных паслуг для грамадзян, уключаючы групы насельніцтва, схільныя рызыцы сацыяльнага выключэння.

Правядзенне «Школы адукатараў» стала магчымым дзякуючы праекту “Вучыцца, каб дзейнічаць» (што фінансуецца са сродкаў Еўрапейскага Звяза і DVV International), мэтай якога з’яўляецца садзейнічанне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і прасоўванне грамадзянскага ўдзелу.

Дадатковая інфармацыя: +375 29 318 77 18 (Кацярына), ngofest2016@gmail.com а таксама на http://adukatar.net

0
Каментары
Няма каментарыяў.
«Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі
«Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі «Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі