Запрашаем на АДУкірмаш!

Каманда сайта Adukacyja.info запрашае на новае летняе мерапрыемства –  АДУкірмаш!

Калі: 25 чэрвеня 2016 года, пачатак а 13:00.

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, плошча Свабоды, 15.

Калі сканчаюцца ўсе іспыты і лета становіцца сапраўды спякотным, самы час бліжэй пазнаёміцца з тымі магчымасцямі, якія нам прапануюць Беларусь, замежжа і анлайн-асяроддзе. Вашы дасціпныя пытанні – нашы прафесійныя эксперты.

Мы падрыхтавалі 5 тэматычных гурткоў, у працы кожнага з якіх вы зможаце ўзяць удзел:

  • адукацыя ў Беларусі – як атрымаць максімум карысці і дзе шукаць альтэрнатыўныя магчымасці;
  • адукацыя за мяжой – чаму ў яе навучыцца і што адбываецца анлайн;
  • вывучаем замежныя мовы!
  • праца 21 стагоддзя – што цэняць сучасныя HR’ы і як развіваць свае soft skills;
  • бізнэс-адукацыя ў Беларусі і за яе межамі.

Мы вельмі чакаем вас! Але просім папярэдне зарэгістравацца.

На старонцы мерапрыемства ў фэйсбуку можна сачыць за прэзентацыяй спікераў.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш!
Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш! Запрашаем на АДУкірмаш!