Моладзь і моладзевая палітыка: дайджэст навінаў

Моладзь і моладзевая палітыка: дайджэст навінаў

Як у Брагіне выхоўваюць падлеткаў, якія «патрабуюць асаблівай увагі»,  якія арганізацыі на Беларусі маюць права рэалізоўваць моладзевую палітыку і чаму 26-гадовы палітык заклікае легалізаваць каноплі – самыя цікавыя навіны для моладзі і пра моладзь у дайджэсце Rada.fm.

Ільготы для маладых сем’яў захаваюць

Паводле паведамлення БелТА, у Беларусі плануюць захаваць усе меры падтрымкі маладых сямей, уключаючы ільготнае будаўніцтва. Гэта зафіксавана ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая будзе абмяркоўвацца на пятым Усебеларускім народным сходзе. У 2016 годзе дзяржава выдзяліць 734,8 млдр на дапамогу пры будаўніцтве жылля для маладых сямей. Таксама дадаткова ў бюджэце прадугледжаныя 403,8 млрд рублёў на пагашэнне запазычаннасцяў па ільготных крэдытах для шматдзетных сямей. Сума ў 4,9 трлн рублёў цягам 2016 года пойдзе на кампенсацыю банкам, якія выдаткоўвалі сродкі на ільготнае крэдытаванне для беларускіх сямей цягам 2003-2016 гадоў.

brsm.by

Дзяржава робіць стаўку на моладзь

Стаўка на маладое пакаленне – прыярытэт палітыкі дзяржавы, адна з асноўных тэмаў Усебеларускага народнага сходу, вялікая увага моладзевай палітыцы надаецца ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Пра тое, што прасунутая моладзь – вялізны патэнцыял Беларусі, заявіў і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

На думку кіраўніка краіны, маладыя людзі павінны прыносіць карысць краіне. Для рэалізацыі патэнцыялу маладых людзей дзяржава плануе пашырыць падтрымку таленавітай моладзі, перафарматаваць кадравы рэзерв, каб уключыць у яго маладых кіраўнікоў, распрацаваць сістэму грантаў, якія дазволяць беларусам навучацца за мяжой (пры ўмове вяртання на Радзіму пасля заканчэння вучобы), распрацаваць алгарымы падатковай і фінансавай падтрымкі моладзевага іннавацыйнага прадпрымальніцтва. Пры гэтым задача рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі будзе ўскладзеная на арганізацыі, якія ўваходзяць у рэестр моладзевых арганізацый.

Новы адукацыйны канал для студэнтаў

БАСС стварыла адукацыйны відэаканал для студэнтаў, прысвечаны Балонскаму працэсу. Mr. Bologn – канал-энцыклапедыя, на якім размешчаныя мультыплікацыйныя ролікі, прысвечаныя панняццям, складнікам Балонскай сістэмы. Цягам карокіх відэа анімацыйныя персанаж Mr. Bologn простымі словамі распавядае пра  такія складаныя з’явы як акадэмічная мабільнасць, аўтаномнасць універсітэтаў, адукацыя ХХІ стагоддзя. Пакуль на канале, які з’явіўся 9 чэрвеня, размешчаныя толькі тры серыі адукацыйнага мультсерыяла, але ў яго ўжо больш за 100 падпісантаў і каля 6 тысяч праглядаў.

Малады палітык заклікае да легалізацыі канопляў

26-гадовы мінчанін Павел Стэфановіч заявіў пра свой намер балатавацца ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў ад  98-га Паўднёва-Заходняга. На выбары, якія адбудуцца 11 верасня, малады кандыдат плануе ісці з праграмай, накіраванай супраць хатняга гвалту.

svaboda.org

Таксама адным з пунктаў прадвыбарнай кампаніі стане легалізацыя лёгкіх наркотыкаў. Цікава, што сам кандыдат не п’е і не паліць.

 – Штогод сотні беларусаў трапляюць за краты за захоўванне канопляў ў асабістых мэтах. У выніку забароны самым дасяжным для беларуса наркотыкам стаў спайс, які разбурае цела чалавека і яго асобу. Таму я заяўляю: спажыванне канопляў – не злачынства. Няма ніякіх прычын, каб саджаць за яе людзей. Я буду садзейнічаць легалізацыі канапляў, каб яна прадавалася ў аптэцы, – распавядае Павел Стэфановіч на сваёй адмыловай старонцы ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”.

Зараз у старонкі кандыдата “Вконтакте” 547 падпісантаў.

ЗБС заклікае падпісаць Дэкларацыю правоў студэнтаў

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў размясціла на сваім сайце Дэкларацыю правоў студэнтаў, падпісаць якую арганізацыя заклікае студэнтаў і ўсіх неабыякавых да праблемы правоў навучэнцаў ВНУ.

Дэкаларацыя замацоўвае прынцыпы выбарнасці, празрыстасці, адкрытасці і ўлучае наступны тэкст:

“Правы, запісаныя ў Дэкларацыі правоў студэнтаў Беларусі, распаўсюджваюцца на навучэнцаў, якія вучацца ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, аспірантаў, магістрантаў (Далей у дэкларацыі – студэнты). Кожны студэнт павінен валодаць усімі правамі, што абвяшчаюцца дадзенай Дэкларацыяй, незалежна ад формы навучання (дзённая, вячэрняя, завочная, дыстанцыйная), асновы навучання (бюджэтная, платная, кантрактная), нацыянальнага ці сацыяльнага паходжання, маёмаснага становішча, расы, колеру скуры, гендарнай прыналежнасці, сэксуальнай арыентацыі, палітычных, ідэалагічных, рэлігійных і іншых перакананняў”. 

У Брагіне праблемных падлеткаў арганізавалі ў атрад  

Выхаванцаў школы, якія “патрабуюць асаблівай увагі” перавыхоўваюць з дапамогай працы на падворку ветэрана, спартыўных гульняў, прафілактычных размоў з пракурорам і наведвання храма. Цікавая не толькі форма і падыход  да выхавання, пра стаўленне да выхаванцаў сведчыць і стыль інфармацыі пра мерапрыемства, размешчанай на старонцы брагінскай суполкі ГА “БРСМ”. Таму мы прыводзім яе поўнасцю:

Брагинская районная организация ОО «БРСМ» совместно с заинтересованными службами в июне организовала работу отряда спортивно-патриотического воспитания на базе Брагинской средней школы. Воспитанниками стали ребята, требующие повышенного внимания, в количестве 10 человек. Согласно плана работы отряда ребята ежедневно выходят на построение, зарядку, пробежку, участвуют в соревнованиях по волейболу, пионерболу, дартсу и другим видам спорта. С интересом ребята посещают кружки, беседуют с психологом, участвуют в игровых программах. Была организована встреча с прокурором района, в ходе которой была проведена профилактическая беседа об уголовной и административной ответственности несовершеннолетних, состоялась также профилактическая беседа и с заместителем председателя КДН и др. субъектами. Была организована экскурсия в отдел по ЧС, музей с картинной галереей, церковь «Благодать». Ребята посетили Храм Св. Николая Чудотворца, РОВД и др. Во время посещения ветерана ВОВ Марченко А.Н. ребята помогли перенести сено, они также активно участвуют в «трудовых десантах». Отряд продлит свою деятельность до 24 июня”.