Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь

Школьнікаў трэба «дручыць», але толькі пасля паступлення ў ВНУ, мужыкі 20-25 год не ведаюць, “як лямпачку ўвінціць”, маладым людзям трэба дапамагаць, а “не несці за іх чамаданы”, толькі адукаваная моладзь, “якая любіць сваю Радзіму, можа стаць рухаючай сілай грамадства ведаў” – гэтыя і іншыя цікавыя меркаванні гучалі падчас Усебеларускага народнага сходу 22-23 чэрвеня.

Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь
Марыя Марчук. Фота: fksis.bsuir.by

Самарэалізацыя і працаўладкаванне

Марыя Марчук, студэнтка года Беларусі-2015

Беларуская моладзь адчувае сябе запатрабавнай на Радзіме.

Дзяржава надае вялікую ўвагу развіццю інфармацыйных тэхналогій, стварэнню тэхнапаркаў, што мае не толькі эканамічае, але і сацыяльнае значэнне. Гэта новыя высоааплочваемыя працоўныя месцы. Для маладых працаўладкаванне на такія месцы – магчымасць дасягаць поспеху і рэалізоўваць свае здольнасці ў Беларусі, у асяродку сваёй культуры.

Святлана Сарока, дырэктарка Палаца культуры ў Маладзечна

Неабходна стварыць прыстойныя ўмовы для працы маладых кадраў, каб яны не імкнуліся  шукаць лепшай долі, з’язджаючы працаваць за мяжу. Для падвышэння прафесіяналізму беларускім спецыялістам важна мець замежныя стажыроўкі, удзельнічаць у міжнародных конкурсах, але працаваць, ужываць свае веды важна на Радзіме.

Зміцер Варанюк, сакратар Мінскай абласной арганізацыі БРСМ
Маладыя людзі гатовыя жыць у сельскай мясцовасці, але для гэтага неабходныя ўмовы, у тым ліку для адпачынку, хуткага перасоўвання паміж населеннымі пунктамі, высокахуткасны інтэрнэт.

Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь
Дэлегаты пятага Усебеларускага народнага сходу. Фота: brsm.by

Моладзевая палітыка

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Мотивированная, образованная, активная молодежь – это, по сути, стратегический ресурс развития страны, любой страны. Ведь от того, какую смену мы воспитаем, насколько подготовим к самостоятельной жизни, зависит будущее государства, прогресс или деградация общества.

Необходимо продолжить работу по совершенствованию системы поддержки одаренной, талантливой и обладающей лидерскими качествами молодежи, раскрытию ее творческого потенциала.

Ілля Юруць, курсант Ваеннай акадэміі

На мой погляд, у краіне адбылося шмат зменаў у лепшы бок: рэалізуецца моладзевая палітыка, патрыятычнае выхаванне моладзі і забеспячэнне міру, спакою, стабільнасці ў нашай дзяржаве. Калі жывеш у стабільнай, незалежнай краіне. магчымыя далейшыя змены ў лепшы бок”.

Школы і ВНУ

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Нельзя детей перегружать в школе с малого возраста. Мы уже уродуем их. Они, посмотрите, у нас уже больные наполовину и горбатые ходят. Простите меня за это прямое слово, но давайте уже дадим возможность лучшим школьникам поступить в вузы, а там будем их “дрючить” как угодно, чтобы они стали хорошими специалистами.

Віктар, Кірыенка, прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога

Моладзі трэба дапамагаць, але не несці за яе чамаданы… 

У чарговы раз уносячы змены ў сістэму адукацыі, варта звярнуць асаблівую ўвагу на падрыхтоўку падрастаючага пакалення да рэальнага жыцця ў рэальных умовах. І гэта, у першую чаргу, задача школы, дзе дзеці атрымліваюць базавую і сярэднюю адукацыю…” Падрастаючае пакаленне трэба “вучыць вучыцца”.

Святаслаў Кулік, заг. Кафедры сацыльна-нуманітарных навук Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Ужо дае свае рэзультаты і праца па стварэнні адукацыйных інфармацыйных рэсурсаў ВНУ. Яле галоўнае – выхаванне і падтрымка моладзі. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што моладзь – гэта стратэгічны рэсурс краіны. І гэта апраўдана. Толькі адукаваная моладзь, якая любіь сваю Радзіму, можа стаць рухаючай сілай стварэння грамадства ведаў.

Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь
Дэлегаты пятага Усебеларускага народнага сходу. Фота: brsm.by

Сямья і побыт

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Сегодня мужик в 20—25 лет не знает, куда ввинтить лампочку, не умеет заточить нож на кухне. Я уже не говорю о том, чтобы косить, рубить — то, что должен уметь настоящий мужик», — возмутился президент Белоруссии. По его словам, девушки тоже имеют слабое представление о домоводстве — готовить, пришивать пуговицы умеют «только процентов десять, которые научились чему-то в семье».

Поддержка молодых семей всегда была и останется одной из главных забот государства. Ведь когда молодежь имеет хорошие бытовые условия, она стремится создать свою семью, иметь детей, а значит, возрастает гарантия ее закрепления на местах.

Марыяна Шчоткіна, міністарка працы і сацыяльнай абароны

«…Зараз самае важнае – гэта падтрымка інстытута сям’і, маладых сямей. Для таго, каб нараджальнасць не змяншалася. Таму паказнікі, якія былі закладзеныя ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця, сумарны каэфіцыент нараджальнасці павялічваецца да 1,75. Гэта магчыма толькі тады, калі застануцца ўсе меры, якія ёсць, і яшчэ будуць прапанаваныя новыя меры».

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь
Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь Пяты Усебеларускі народны сход у цытатах пра моладзь