Савет па правах чалавека ААН прыняў Рэзалюцыю па моладзі

Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняў Рэзалюцыю па моладзі і правах чалавека, у якой падкрэсліў важнасць палітычнага ўдзелу моладзі і заклікаў да стварэння справаздачы па пытаннях моладзі і правоў чалавека на восеньскай Сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, у якой павінны ўдзельнічаць і моладзевыя арганізацыі.

Савет па правах чалавека ААН прыняў Рэзалюцыю па моладзі
Фота: pixabay.com

Еўрапейскі моладзевы форум вітае Рэзалюцыю, якая надае вялікую важнасць прадастаўленню маладым людзям і моладзевым арганізацыям рэальных магчымасцяў для поўнага, эфектыўнага і канструктыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. ЕМФ таксама мяркуе, што ААН павінна працаваць у напрамку выяўлення і ліквідацыі перашкод для маладых людзей на шляху практыкі правоў чалавека. Савет па правах чалавека таксама паказвае ў сваёй Рэзалюцыі, што сённяшняе пакаленне маладых людзей з’яўляецца самым буйным за ўсё папярэднія часы. І калі праблемы, якія з’яўляюцца спецыфічнымі для маладых людзей, а таксама пытанні патэнцыялу моладзі не будуць разглядаецца ў палітычнай практыцы, гэта можа адбіцца на дабрабыце і ўмовах жыцця будучых пакаленняў.

Моладзевы форум з радасцю ўспрымае той факт, што пытанні правоў моладзі вырашаюцца на такім высокім узроўні, а менавіта ў рамках працы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, бо без доступу да сваіх правоў маладыя людзі не могуць поўнасцю рэалізаваць свой патэнцыял і заняць сваё законнае месца ў грамадстве. Мы шчыра вітаем рэкамендацыю ААН стварыць панэль для далейшага вывучэння правоў моладзі, і вельмі важна, каб – як гэта было рэкамендавана ў рэзалюцыі – моладзевыя арганізацыі ў поўнай меры маглі б ўдзельнічаць у гэтым”, – каментуе прыняцце Рэзалюцыі сябра Праўлення ЕМФ Стэфана Беккары.

“РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай
“РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай “РАДА” адрэагавала на выказванне Лідзіі Ярмошынай