Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла

Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED) прымае заяўкі на ўдзел у стыпэндыяльнай праграме Рэйгана-Фасэла – міжнароднай праграме абмену, якая дае магчымасьць грамадзянскім актывістам, навукоўцам і журналістам з розных краінаў правесьці пяць месяцаў у Нацыянальным фондзе падтрымкі дэмакратыі (NED), Вашынгтон, для выкананьня незалежных дасьледаваньняў праблемаў у галіне дэмакратыі ў самых розных рэгіёнах сьвету.

Удзельнікам праграмы прадастаўляецца штомесячная стыпэндыя, мэдычная страхоўка і кампэнсацыя выдаткаў на авіябілеты ў абодва бакі.

Праграма разьлічаная на два пяцімесячныя сэмэстры ў год (кастрычнік-люты, сакавік-ліпень), на працягу якіх удзельнікі будуць працаваць над сваімі праектамі. Актывісты змогуць засяродзіцца на стратэгіі і мэтадах разьвіцьця дэмакратыі ў цікавай ім краіне, а навукоўцы праводзіць дасьледаваньні для падрыхтоўкі публікацыяў. Праекты могуць датычыцца эканамічных, палітычных, сацыяльных, юрыдычных ці культурных аспэктаў дэмакратычнага разьвіцьця і ўключаць у сябе шырокі спэктар мэтадаў і падыходаў.

Практычнае веданьне ангельскай мовы зьяўляецца неабходнай умовай для ўдзелу.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 15 кастрычніка 2016 г. падаць заяўку.

Падрабязную інфармацыю пра праграму глядзіце па спасылцы.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла
Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла Cтыпендыяльная праграма Рэйгана-Фасэла