Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце

Gemius высвятліў, якія сайты з’яўляюцца найбольш папулярнымі сярод людзей ва ўзроставай групе 15─24 ў Польшчы, Турцыі і Румыніі, а таксама ў Беларусі, Украіне і Венгрыі. Даследаванне базуецца на аналізе трафіку персанальных кампьютараў (ПК).

Моладзь гэтых краін рэалізуе шмат сваіх патрэбаў онлайн: маладыя людзі шукаюць інфармацыю, сочаць за навінамі, кантактуюць з сябрамі, праглядаюць мультымедыйныя файлы, а таксама робяць пакупкі.

Вялікая тройка

Google, Facebook і YouTube рулююць у Інтэрнэце моладзі. Сярод інтэрнэт-карыстальнікаў ва ўзросце 15─24 у Польшчы, Турцыі, Румыніі і Венгрыі гэтыя тры брэнды займаюць лідарскія пазіцыі. Ва Украіне і Беларусі на другім месцы не Facebook, а яго эквівалент на рускай мове «ВКонтакте».

Веды з Інтэрнэту

Рэйтынг дзесяці самых папулярных сайтаў сярод маладых карыстальнікаў Інтэрнэту ўключае глабальныя і лакальныя пошукавыя сістэмы (напрыклад, Google або Yandex у Турцыі, Украіне і Беларусі). У многіх краінах у дзесятку ўваходзіць онлайн-энцыклапедыя Wikipedia. У краінах, уключаных у даследаванне, маладыя людзі таксама выкарыстоўвалі мясцовыя агульна-інфармацыйныя сервісы, напрыклад, Onet.pl, Op.pl, Mail.ru, Origo.hu, Milliyet.com.tr, Tut.by ці Onliner.by. Большасць з іх дае магчымасць стварыць уліковы запіс на ўласным сэрвісе электроннай пошты, што належыць рэсурсу. Так, напрыклад, Mail.ru на Украіне прыцягвае самую вялікую колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў ва ўзросце 15-24 гадоў – усяго 68,6 %.

Забавы і інтэрнэт-крамы

Сярод відэа-рэсурсаў па папулярнасці на сённяшні дзень лідуе Youtube. Таксама моладзь Польшчы і Венгрыі, як правіла, выкарыстоўвае свае мясцовыя эквіваленты Youtube. Так сайт Cda.pl стала наведваюць 39% адсоткаў маладых інтэрнэт-карыстальнікаў Польшчы, Indavideo.hu – 35% венгерскай моладзі. Сайт з фільмамі Kinogo.club карыстаецца папулярнасцю ва Украіне і Беларусі, яго наведваюць 37% і 35% маладых інтэрнэт-карыстальнікаў гэтых краін адпаведна.

Крамы таксама, як выявілася, выконваюць важную функцыю для моладзі анлайн. У чатырох з шасці вывучаных краінах у спіс найбольш папулярны сайтаў уключаныя інтэрнэт-крамы і анлайн-аўкцыёны. Напрыклад, міжнародныя брэнды Алібаба і OLX, Allegro.pl, Rozetka.com.ua, Jofogas.hu. Найбольшую цікавасць інтэрнэт-крамы выклікаюць у маладых палякаў, 48,6 адсоткаў якіх выкарыстоўваюць Allegro.pl. У той жа час, ні ў Турцыі, ні ў Беларусі інтэрнэт-крамы ў першую дзясятку самых папулярных сайтаў для маладых людзей не ўваходзяць.

Цікавыя выключэнні

Турцыя з’яўляецца адзінай краінай з уключаных у даследванне, дзе у спіс найбольш папулярных вэб-сайтаў для маладых карыстальнікаў уваходзяць Instagram.com і Twitter.com. А вось Румынія – адзіная краіна, дзе сайт, які ўключае ў сябе гульню ў покер (Netbet.ro), карыстаецца немалой папулярнасцю сярод моладзі, прыцягваючы амаль палову ўсіх карыстальнікаў Інтэрнэту ва ўзросце 15─24 гады. Даследаванне паказвае, што інтэрнэт-энцыклапедыя Wikipedia карыстаецца ўзражваючай папулярнасцю сярод маладых людзей Венгрыі ─ 66% маладых карыстальнікаў наведваюць яе. Пад час даследавання таксама выявілася выключна высокая папулярнасць інтэрнэт-крамы Alibaba.com сярод маладых румынскіх мужчын (60%).

Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце
gemius.com

Інтэрнэт моладзі

Згодна з вызначэннем ЮНЕСКА, тэрмін «моладзь» адносіцца да людзей ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў. У большасці краін падзел інтэрнэт-карыстальнікаў паводле полу складае каля 50:50. Выключэннем з гэтага правіла з’яўляецца Турцыя, дзе жанчыны складаюць 63 % інтэрнэт-карыстальнікаў у гэтай узроставай групе. Перавага гарадскога над сельскіх жыхароў адзначаецца ў Турцыі, Венгрыі і Украіны, у сярэднім каля 77,5 % гарадскіх ў параўнанні з 23,5 % сельскіх. А вось у Польшчы і Румыніі колькасць маладых інтэрнэт-карыстальнікаў, якія жывуць на сяле і ў гарадах, больш збалансаваная: у сярэднім 53 % (горад) да 47 % (вёска).

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце
Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце Чым маладыя людзі жывуць у Інтэрнэце