Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя

Грамадскі балонскі камітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы: роля грамадзянскай супольнасці ў імплементацыі Дарожнай мапы рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі», якая пройдзе ў Мінску 23-24 верасня 2016 года ў гатэлі «Crowne Plaza» (вул. Кірава, 13).

Мэта канферэнцыі – абмеркаваць стратэгію імплементацыі Дарожнай мапы рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі і прывядзення беларускай вышэйшай адукацыі да еўрапейскіх каштоўнасцяў і стандартаў. Вядучыя беларускія і замежныя эксперты ў сферы адукацыі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і афіцыйных структур абмяркуюць актуальныя праблемы імплементацыі Дарожнай мапы, пытанні ўдзелу стэйкхолдэраў у гэтым працэсе і яго ўплыў на развіццё беларускай вышэйшай адукацыі, структурныя рэформы і фундаментальныя каштоўнасці Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Таксама асаблівая ўвага ў праграме канферэнцыі будзе нададзена Балонскім трансфармацыям ў краінах Усходняга Партнёрства і суседніх з Беларуссю краінах-сябрах ЕС.

Арганізатары канферэнцыі: Грамадскі Балонскі камітэт (Беларусь), Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы (Літва), Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і яго Беларуская нацыянальная платформа, міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” і даследчы цэнтр «Аналітычная група CET» (Беларусь). Партнёр канферэнцыі – Офіс па правах людзей з інваліднасцю (Беларусь).

Папярэдняя праграма канферэнцыі

23 верасня ў якасці асноўнага дакладчыка пленарнага паседжання канферэнцыі выступіць эксперт па палітыцы, менеджменце і адміністраванні вышэйшай адукацыі прафесар Ян Садлак (Ian Sadlak), прэзідэнт Міжнароднай абсерваторыі па акадэмічным ранжыраванні і ўдасканаленню (IREG Observatory), былы дырэктар Еўрапейскага цэнтра вышэйшай адукацыі (ЮНЕСКА-СЕПЕС 1999 -2009 гады) і кіраўнік Дэпартамента палітыкі ў галіне вышэйшай адукацыі ЮНЕСКА (1992 – 1999 гады).

Таксама ў першы дзень канферэнцыі плануецца праца трох секцый:

  • Структурныя рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі ў Беларусі
  • Вышэйшая адукацыя і рынак працы. Развіццё Нацыянальнай рамкі кваліфікацый
  • Сацыяльнае вымярэнне вышэйшай адукацыі і фундаментальныя акадэмічныя каштоўнасці

24 верасня ў рамках канферэнцыі пройдзе круглы стол «Досвед Балонскіх трансфармацый у краінах Усходняга партнёрства», у якім прымуць удзел спецыялісты з краін УП, а таксама Польшчы і Літвы. Эксперты прадставяць панараму рэформаў вышэйшай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства, абмяркуюць выклікі і праблемы рэалізацыі стандартаў Балонскага працэсу ў краінах Усходняга партнёрства і паспрабуюць вызначыць перспектывы сумесных дзеянняў.

Адправіць заяўку на ўдзел у канферэнцыі можна тут: РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА.

Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2016 года. Колькасць месцаў абмежаваная.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, ангельская.

Магчымая аплата праезду абмежаванага ліку іншагародніх удзельнікаў з Беларусі.

Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік матэрыялаў.

Па пытаннях удзелу ў канферэнцыі звяртацца да каардынатара канферэнцыі Юліі Лакінай: ylakina@gmail.com

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя
Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя Грамадскі ўдзел у мадэрнізацыі вышэйшай школы. Канферэнцыя