Конкурс міні-праектаў для мясцовай супольнасці

Моладзевы інфармацыйны цэнтр прымае заяўкі на конкурс міні-праектаў. Арганізатары не абмяжоўваюць іх тэматыку, але чакаюць, што праекты будуць адпавядаць патрэбам мясцовай супольнасці і будуць накіраваныя на вырашэнне існуючых праблем.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. У конкурсе могуць удзельнічаць грамадскія арганізацыі і актывісты/кі, ініцыятывы, выкладчыкі/цы і студэнты/кі. Перавага будзе надавацца ідэям, якія будуць рэалізаваныя ў малых гарадах і вёсках.

Праекты павінны пачацца і скончыцца ў перыяд з 15 лістапада 2016г. па 15 лютага 2017г. Бюджэт міні-праектаў не мусіць перавышаць 700 USD. Усім абраным ініцыятывам будзе таксама забяспечаная кансультацыйная і арганізацыйная падтрымка.

Міні-праекты могуць быць скіраваныя на актывізацыю ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці, развіццё мясцовых ініцыятыў, падвышэнне лідэрскага патэнцыялу. Вітаюцца ідэі, звязаныя з адукацыяй і навучаннем.

Заяўкі прымаюцца да 1 кастрычніка. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя не пазней за 16 кастрычніка.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на электронную скрыню yicgrants@gmail.com

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Конкурс міні-праектаў для мясцовай супольнасці Конкурс міні-праектаў для мясцовай супольнасці Конкурс міні-праектаў для мясцовай супольнасці Конкурс міні-праектаў для мясцовай супольнасці Конкурс міні-праектаў для мясцовай супольнасці Конкурс міні-праектаў для мясцовай супольнасці Конкурс міні-праектаў для мясцовай супольнасці