Экс-старшыня Рады: “Каб выказаць прапановы дзяржаве, іх трэба сфармуляваць”

Былая старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, а цяпер прадстаўніца грамадскага аб’яднання “Гісторыка” Таццяна Міхайлоўская пра касметычную адлігу ў беларускай моладзевай палітыцы.

Экс-старшыня Рады: “Каб выказаць прапановы дзяржаве, іх трэба сфармуляваць”

За апошні час нешта змянілася ў моладзевай палітыцы ў Беларусі?

Нейкіх вялікіх зменаў я, на жаль, не бачу. Адбываецца нешта касметычнае, прыходзіць іншае пакаленне моладзі. Прыходзяць іншыя актыўнасці. Цяпер папулярныя вялікія графіці, якія зараз з’яўляюцца ў Мінску. Гэта файна і класна. Моладзевый актывіст становіцца заўважным.

З’яўляюцца свае трэнды. У трэндзе ўжо арганізацыі не сяброўскія, дзе трэба нейкае фіксаванае сяброўства, а супольнасці, якія збіраюцца для канкрэтнай справы.

А калі казаць пра моладзевую палітыку на ўзроўні дзяржавы?

На жаль, не мяняецца тое асноўнае, дзеля чаго мы збіраемся, напрыклад, на РАДА ФОРУМ, і што мы адсочваем. Вельмі цудоўна, што ёсць бюджэт на моладзевую палітыку. Але ён як выдаткоўваўся на 98% БРСМу, так і выдаткоўваецца.

І калі казаць пра ключавыя рэчы, пра мае чаканні, то ў дзяржаўнай палітыцы ніякіх станоўчых зрухаў я, ні як былая старшыня РАДА, ні як моладзь, пакуль не назіраю.

Экс-старшыня Рады: “Каб выказаць прапановы дзяржаве, іх трэба сфармуляваць”

А што можна зрабіць з гэтай праблемай, нейкія механізмы ўздзеяння на сітуацыю існуюць?

Радуе тое, што прайшоў РАДА ФОРУМ. Гэта першае мерапрыемства такога кшталту за апошнія 10 гадоў. Моладзевыя арганізацыі сабраліся для абмеркавання не толькі супольных праблем, не толькі для таго, каб знайсці новыя кантакты. А дзеля таго, каб абмеркаваць пытанні моладзевай палітыкі ў Беларусі, выказаць сваё меркаванне, высветліць тое, што застаецца невядомым і незразумелым, вынайсці новыя падыходы.

Экс-старшыня Рады: “Каб выказаць прапановы дзяржаве, іх трэба сфармуляваць”

Але ж аднымі размовамі і абмеркаваннямі нічога не дасягнеш.

Каб выходзіць на дзяржаўныя ворганы з канкрэтнымі прапановамі, трэба дакладна сфармуляваць іх. Напрыклад, вось гэта нам падабаецца, гэта не, тут мы за, а вось тут супраць, хочам мы, каб было вось так. Пакуль моладзь сама не сфармулюе сваю пазіцыю, казаць пра дыялог з дзяржавай няма сэнсу.

Сёння мы можам нешта сфармуляваць і ці пачуе гэта дзяржава?

Прасцей прасунуць нейкія сэрвісныя праекты. Я, напрыклад, з моладзевага аб’яднання “Гісторыка”. У нас ёсць буйны праект: беларускі архіў вуснай гісторыі. І прасцей прасунуць метад вуснай гісторыі ў нейкі школьны гурток. Арганізацыям, якія займаюцца адстойваннем правоў прасунуць свае ідэі нашмат складаней. У плане правоў дзяржава рэагуе больш балюча, бо гэта патрабуе больш сістэмных зменаў. Тут трэба не толькі дазволіць нейкае мерапрыемства. Але з іншага боку, калі не патрабаваць, то наогул нічога не атрымаецца. Таму ў будучыню я гляджу аптымістычна.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Экс-старшыня Рады: “Каб выказаць прапановы дзяржаве, іх трэба сфармуляваць” Экс-старшыня Рады: “Каб выказаць прапановы дзяржаве, іх трэба сфармуляваць” Экс-старшыня Рады: “Каб выказаць прапановы дзяржаве, іх трэба сфармуляваць” Экс-старшыня Рады: “Каб выказаць прапановы дзяржаве, іх трэба сфармуляваць” Экс-старшыня Рады: “Каб выказаць прапановы дзяржаве, іх трэба сфармуляваць” Экс-старшыня Рады: “Каб выказаць прапановы дзяржаве, іх трэба сфармуляваць” Экс-старшыня Рады: “Каб выказаць прапановы дзяржаве, іх трэба сфармуляваць”