Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!”

Прадстаўніца Нацыянальнага савета моладзевых арганізацый Швецыі (LSU), віцэ-прэзідэнт Дарадчага савета па справах моладзі Савета Еўропы  Аня Олін Пэйп распавядае пра праблемы нашых краін і інтарэс да актыўнай грамадскай пазіцыі. Аня – актыўны партнёр РАДА і ўдзельніца РАДА ФОРУМ.

Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!”

У якіх кірунках, на вашу думку, мусіць развівацца моладзевы сектар у Беларусі?

Я яшчэ толькі ацэньваю сітуацыю ў Беларусі. Але я бачу перспектыву ў развіцці свабоды асацыяцый, развіцці права на стварэнне такіх асацыяцый. А таксама варта развіваць свабоду слова. Гэта тыя напрамкі, у якіх бы я працавала, якія я бачу адразу.

Кажуць, погляд звонку самы аб’ектыўны.

Мне падабаецца, што на РАДА ФОРУМ, куды я патрапіла, можна абмеркаваць усё без цэнзуры: сабрацца, уздымаць любыя тэмы. І тут моладзь не толькі з Мінску, але і з рэгіёнаў, з усёй Беларусі. У гэтым яго адметнасць. Нягледзячы на тое, што ў Беларусі ёсць пэўныя праблемы і абмежаванні. Дыскусіі, якія тут адбываюцца, не адрозніваюцца ад такіх жа дыскусій у любой еўрапейскай краіне.

“Мне падабаецца, што на РАДА ФОРУМ, куды я патрапіла, можна абмеркаваць усё без цэнзуры: сабрацца, уздымаць любыя тэмы”.

Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!”

Калі казаць пра Еўропу і спрабаваць параўноўваць з намі, наколькі мы адстаем?

Вам не хапае пастаяннага фінансавання моладзевых арганізацый, іх палітычнай падтрымкі. А таксама разумення тых патрэбаў, якія ёсць у моладзі. У Еўропе існуюць тыя ж праблемы, але ў вас яны больш яскравыя.

У нас шмат моладзі проста не хоча займацца нейкай грамадскай актыўнасцю. Ці ёсць падобныя праблемы ў Еўропе, у Швецыі? Гэта з-за ляноты?

Маладыя людзі не лянівыя. Яны проста бачаць, што іх галасы не чуюць. У іх ёсць меркаванне, грамадства гэтае меркаванне не прымае. Таму яны губляюць матывацыю, якая звязаная з моладзевымі арганізацыямі, з грамадскай актыўнасцю. Каб іх натхніць, і паказаць, што галасы моладзі цікавыя, мы спрабуем уключыць іх ва ўсе сферы, якія магчыма. Каб паказаць, што грамадства ў іх зацікаўленае. Пакуль, напэўна, гэта самая вялікая праблема, у Швецыі, у тым ліку.

Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!”

Наколькі складана ў Швецыі стварыць сваю моладзевую арганізацыю?

У Швецыі ўмовы не такія жорсткія, як напрыклад, у Іспаніі, Германіі. Але гэта несправядліва, што гэтыя цяжкасці залежаць ад краіны, а не ад цэлага кантынента. Я мяркую, што мне пашанцавала: ў Швецыі ўмовы не такія жорсткія. Але наша дзяржава некаторым аддае больш перавагі. Справа ў тым, што ў нас хутчэй зарэгіструюць арганізацыю, сфера інтарэсаў якой палягае ў спорце, ці нейкай іншай каляспартовай актыўнасці. Ды з усім, што звязана са спортам, прасцей. І не важна колькі людзей такую арганізацыю хоча заснаваць. Калі гэта іншая актыўнасць, напрыклад, абарона правоў, то такую арганізацыю зарэгістраваць складаней. Нават калі там пяць чалавек ці шмат чалавек. Перавага заўжды аддаецца спорту.

Аня Олін Пэйп прыняла актыўны ўдзел у РАДА ФОРУМ, які праходзіў у Мінску 17-18 верасня. Гэта двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі ў Беларусі.

Арганізатары:

Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Некст Стоп –Нью Лайф” сумесна з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА”.

Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!”
Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!” Моладзевая палітыка ў Швецыі: “У Еўропе тыя ж праблемы!”