Кастрычніцкі кірмаш для маладых адукаваных і таленавітых

Агенцтва “Тваё заўтра” запрашае 21 кастрычніка а  18 гадзіне ў залю Міжнароднага цэнтра імя Йоханеса Рау (г.Мінск, пр.Газеты Праўда)  на  “Кастрычніцкі Кірмаш».

Агенцтва «Тваё заўтра» створана дзеля выкарыстання ў эканамічным, сацыяльным, культурным і грамадскім жыцці краіны патэнцыялу маладых спецыялiстаў з Беларусі, якія скончылі міжнародныя адукацыйныя праграмы і  атрымалі дыпломы замежных універсітэтаў.

“Кастрычніцкі  Кірмаш” – першае ў Беларусі мерапрыемства, на якім зацікаўленыя прадстаўнікі дзяржаўных інстытутаў, дыпламатычнага корпуса,  бізнесу, грамадскага сектару і СМІ  змогуць   пазнаёміцца з актыўнай, высокаадукаванай, таленавітай моладдзю.

Маладыя спецыялісты будуць мець выключную магчымасць прэзентаваць сябе вядомым у краіне і за яе межамі выбітным  асобам і адмыслоўцам, задаць пытанні і падыскутаваць.

Насычаная праграма і невялікі фуршэт дазволяць гасцям прыемна і з карысцю правесці час і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі ў неафіцыйнай атмасферы.

Уваход на мерапрыемства паводле папярэдняй рэгістрацыі (яна абавязковая). Для таго, каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету не пазней за 14 кастрычніка.

Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца па тэлефонах +375296092052, +375296203487, +375295363474   альбо пісьмова па адрасе info@yoto.by.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Кастрычніцкі кірмаш для маладых адукаваных і таленавітых Кастрычніцкі кірмаш для маладых адукаваных і таленавітых Кастрычніцкі кірмаш для маладых адукаваных і таленавітых Кастрычніцкі кірмаш для маладых адукаваных і таленавітых Кастрычніцкі кірмаш для маладых адукаваных і таленавітых Кастрычніцкі кірмаш для маладых адукаваных і таленавітых Кастрычніцкі кірмаш для маладых адукаваных і таленавітых