Жывая бібліятэка шукае валантэраў!

Калі вы неабыякава ставіцеся да руйнавання стэрэатыпаў і калі вам цікавыя новыя знаёмствы з людзьмі, якіх вы не сустрэнеце на вуліцы, далучайцеся да каманды Жывой Бібліятэкі!

Жывая Бібліятэка – гэта метад руйнавання стэрэатыпаў, дзе ў ролі Кніг выступаюць людзі, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі самыз розных сацыяльны груп, у дачыненні да якіх у нашых грамадстве існуюць забабоны і стэрэатыпы.

Каб падрыхтаваць Жывую Бібліятэку трэба шмат чаго зрабіць і шмат з кім дамовіцца, таму зараз мы адчуваем вострую неабходнасць у наступных людзях у нашай камандзе:

  1. Бібліятэкар_ка (гэта чалаевек, які прасякнуты ідэяй барацьбы са стрэрэатыпамі і гатовы гэтым займацца шмат і доўга, чалавек, які ўключаны ў каманду, шукае з намі кнігі, праводзіць мерапрыемствы, ездзіць па Беларусі. Гэты чалавек не проста прыходзіць да нас раз на месяц – гэты чалавек становіцца нашай неад’емнай часткай)
  2. PR-мэнэджэр_ка(ы) (патрэбны людзі, якія змогуць весці нашыя сацыяльныя сеткі – іх покуль у нас дзьве УКантакце і Facebook)
  3. Валантэр_ка па тэхнічных пытаннях (дапамога з арганізацыяй прасторы, кава-перапынкам і г.д.)
  4. Журналіст_ка (шукаем чалавека, які здольны цікава распавядаць гісторыі людзей і час ад часу пісаць на прэс-рэлізы)
  5. Фатограф/фотаграфіня (раз на месяц фотаграфаваць мерапрыемствы ў Менску і па магчымасці ездзіць з намі ў рэгіёны)
  6. Дызайнер_ка для стварэння розных прома матэрыялаў (налепкі, саколкі, паштоўгі і г.д.) ды афіш

Наогул мы шукаем усіх гэтых людзей паасобку альбо ўсе гэтыя якасці ў адным чалавеку. Будзем рады вашым лістам на пошту human.library.belarus@gmail.com альбо паведамленням у сацыяльных сетках УК і FB.

Пішыце нам у вольнай форме да 7 кастрычніка наступную інфармацыю: вашае імя, чым вы займаецесь у жыцці, чым вы хочаце займацца ў Жывой бібліятэке і ваш досьвед у гэтай сферы, вашая матывацыя патрапіць у нашую каманду, вашыя кантакты (тэлефон ды пошта).

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў!
Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў! Жывая бібліятэка шукае валантэраў!