Дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі!

Вось ужо 2 гады мы разбураем стэрэатыпы, дапамагаем знайсці адказы на пытанні і адчуць навакольны свет і людзей ва ўсей разнастайсці.

Жывая Бібліятэка – гэта бібліятэка, дзе “кніга” – гэта чалавек са сваёй гісторыяй, які належыць да якой-небудзь стыгматызаванай групы, валодае ўнікальным вопытам альбо рэдкай прафесіяй. “Іншы” для большасці з нас. “Чытач” абірае “кнігу” па густу і чытае яе на працягу пэўнага часу.

Запрашаем вас правесці гэты святочны дзень з намі і ў чарговы (альбо самы першы раз) упэўніцца, што людзі – гэта больш, чым стэрэатыпы! Мы падрыхтавалі шмат сюрпрызаў, як і належыць у дзень народзінаў: выступы музыкаў, фуршэт, а таксама толькі для наведвальнікаў Жывой Бібліятэкі – зніжка 50% на вечарыну пасля святкавання!

Калі ласка, запоўніце кароткую рэгістрацыйную форму, а таксама сачыце за абнаўленнямі ў нашых суполках Вконтакте і Facebook.

Сустракаемся ў суботу 22 кастрычніка ў 17.00 у новым бары “ДК” (вул. Фабрыцыўса 4, метро Інстытут Культуры, уваход праз блакітныя вароты)

Чакаем вас!

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі! Дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі! Дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі! Дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі! Дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі! Дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі! Дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі!