Пабудова сацыяльнай і справядлівай Еўропы для маладых людзей

Найбуйнейшая падзея па працы з моладдзю і доступе да сацыяльных гарантый пройдзе 27-30 сакавіка 2017 г. у Дзюсельдорфе (Германія). Мерапрыемства збярэ 500 удзельнікаў для абмеркавання ўзроўню дабрабыту дзяцей і моладзі ў Германіі і Еўропе і пошуку шляхоў яго паляпшэння.

Нямецкі кангрэс дабрабыту дзяцей і моладзі (DJHT) адбываецца кожныя тры-чатыры гады і з’яўляецца ключавой пляцоўкай камунікацыі супольнасці, зацікаўленай у прасоўванні сацыяльных правоў дзяцей і моладзі ў Германіі. Удзельнікамі Кангрэсу выступаюць спецыялісты ўсіх сфер працы з моладдзю, пачынаючы ад ініцыятыў, асацыяцый, некамерцыйных арганізацый, да дзяржаўных арганізацый ад лакальнага да нацыянальнага і міжнароднага ўзроўняў, даследчых інстытутаў і акадэмічных устаноў. Акрамя таго, плануецца, што больш за 30000 гасцей наведаюць кірмаш падчас Кангрэсу.

“Моладзь для Еўропы” (JUGEND für Europa) сумесна з партнёрамі арганізуе еўрапейскую праграму па тэме доступу маладых людзей да дабрабыту і пляцоўку для абмену досведам і дэбатаў. Арганізатары запрашаюць 500 працаўнікоў з моладдзю і экспертаў з усёй Еўропы для таго, каб сумесна азнаёміцца са становішчам сферы працы з моладдзю ў Германіі і абмеркаваць адпаведныя выклікі ў сферы працы з моладдзю ў Еўропе.

Калі: 27-30 сакавіка 2017 г.

Дзе: Дзюсельдорф, Германія

Колькасць удзельнікаў: 500 чалавек

Да ўдзелу запрашаюцца працаўнікі з моладдзю, трэнеры, моладзевыя лідары, менеджэры праектаў, ключавыя асобы ў сферы моладзевай палітыкі, спецыялісты сацыяльнай сферы.

Працоўная мова: англійская

Дэдлайн падачы заявак 15 студзеня 2017 г. Вынікі адбору будуць вядомыя да 15 лютага 2017 г.

Арганізатары: Моладзь для Еўропы (нацыянальнае агенцтва праграмы Erasmus+ YOUTH IN ACTION programme).

Падрабязнасці пра мерапрыемтсва па спасылцы.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Пабудова сацыяльнай і справядлівай Еўропы для маладых людзей Пабудова сацыяльнай і справядлівай Еўропы для маладых людзей Пабудова сацыяльнай і справядлівай Еўропы для маладых людзей Пабудова сацыяльнай і справядлівай Еўропы для маладых людзей Пабудова сацыяльнай і справядлівай Еўропы для маладых людзей Пабудова сацыяльнай і справядлівай Еўропы для маладых людзей Пабудова сацыяльнай і справядлівай Еўропы для маладых людзей