Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава сумесна з партнёрскімі арганізацыямі абвяшчае конкурс на падтрымку сумеснай дзейнасці, накіраванай на абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні; абарону правоў чалавека, у тым ліку грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных, культурных і іншых правоў, а таксама на садзейнічанне магчымасці ўразлівых груп карыстацца сваiмі правамі.

Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца ўзмацненне патэнцыялу мясцовых НДА, ініцыятыў (у тым ліку – праваабарончых) і/ці асобных грамадскіх актывістаў/актывістак, журналістаў/журналістак і праваабаронцаў для спрыяння станоўчым доўгатэрміновым і ўстойлівым зменам у сітуацыі з правамі чалавека і працэсам удзелу ў прыняцці рашэнняў у краіне.

Удзел у конкурсе могуць прымаць зарэгістраваныя або незарэгістраваныя беларускія НДА і ініцыятывы. Прыярытэтнымі з’яўляюцца праекты, якія будуць рэалізоўвацца дзвюма ці болей НДА і/ці ініцыятывамі, якія працуюць у Беларусі.

Прыярытэтнымі з’яўляюцца заяўкі, пададзеныя рэгіянальнымі або мясцовымі арганізацыямі ці ініцыятывамі. Асабліва вітаецца ўдзел актывістаў/актывістак, журналістаў/журналістак і праваабаронцаў, якія падвяргаліся пераследу з боку ўладаў у сувязі з негвалтоўнай дзейнасцю ў абарону грамадскіх інтарэсаў і цяпер гатовыя да ўдзелу ў жыцці грамадзянскай супольнасці.

У рамках конкурса могуць быць падтрыманыя праекты, якія прадугледжваюць дзейнасць, накіраваную на абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні.

Прыярытэтнымі для падтрымкі з’яўляюцца праекты, якія маюць на мэце атрымаць доўгатэрміновыя пазітыўныя вынікі ці ўносяць станоўчыя змены ў агульную сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.

Не могуць прымаць удзел у конкурсе камерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, палітычныя партыі і палітычныя ініцыятывы.

Прапанаваная праектная дзейнасць павінна адпавядаць мэтам дадзенага конкурсу.

Тэрміны правядзення праекта: ад 6 да 12 месяцаў. Пачатак праекта з 15 сакавіка 2017 года.

Конкурсную прапанову неабходна даслаць на электронную скрыню grants.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 15 студзеня 2017 года з пазнакай «Заяўка на конкурс супольных праектаў».

Конкурсная прапанова можа быць пададзеная на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 15 лютага 2017 года.

Падрабязнасці па спасылцы.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць
Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць