Праваабаронцы Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь

Алене Танкачовай, беларускай праваабаронцы, Старшыні Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), якая была выслана з Беларусі ў лютым 2015 г., адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь.

5 кастрычніка 2016 г. Алена Танкачова звярнулася да Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Шуневіча І.А. з хадайніцтвам аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь і выключэнні яе са спісу асобаў, якім забаронены ўезд у краіну.

Раней, у студзені 2016 г. Алена Танкачова звярталася з хадайніцтвам аб скарачэнні яе тэрміну высылкі і таксама атрымала адмову.

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend скіраваў паведамленне аб адмове ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь Алене Танкачовай Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні становішча праваабаронцаў Мішэлю Форсту і Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклашу Харасці. Таксама паінфармаваныя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь, амбасады, іншыя беларускія і міжнародныя арганізацыі.

Алена Танкачова – беларуская праваабаронца, Старшыня Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend). Яна мае расійскае грамадзянства, але пастаянна пражывае ў Беларусі з 1985 года. Была выслана з Беларусі на тры гады ў лютым 2015 года. Праваахоўныя органы пазбавілі яе пасведчання на жыхарства ў кастрычніку 2014 года, заяўляючы пра шматразовыя адміністратыўныя правапарушэнні А. Танкачовай (у асноўным – нязначныя перавышэнні хуткасці). Калегі Алены Танкачовай лічаць, што яе высылка звязана з праваабарончай дзейнасцю. Супраць высылкі Алены Танкачовай у кампетэнтныя органы было скіравана каля 8 000 петыцый грамадзян Беларусі.

Усе падрабязнасці пра сітуацыю з праваабаронцай, у тым юрыдычная ацэнка ў Даведкавай інфармацыі пра высылку Алены Танкачовай з Рэспублікі Беларусь можна знайсці на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Праваабаронцы Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь Праваабаронцы Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь Праваабаронцы Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь Праваабаронцы Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь Праваабаронцы Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь Праваабаронцы Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь Праваабаронцы Алене Танкачовай адмовілі ў скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь