Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі

Беларусь і Малдова падпісалі Пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам моладзі і спорта Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі.

Дакумент быў разгледжаны малдаўскім парламентам у чэрвені 2016 года і па выніку перамоваў быў падпісаны міністрам моладзі і спорта Рэспублікі Малдова Віктарам Зубку і намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Віктарам Якжыкам падчас паседжання сумеснай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Пагадненне ўвайшло ў сілу 3 кастрычніка 2016 года.

Мэтай Пагаднення з’яўляецца развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы, скіраванага на грамадскае і патрыятычнае выхаванне моладзі, спрыянне фарміраванню здаровага ладу жыцця, падтрымка стварэння і функцыянавання моладзевых грамадскіх аб’яднанняў, раскрыццё творчага патэнцыялу моладзі, арганізацыя працоўнай занятасці моладзі, стварэнне ўмоваў для развіцця моладзевых грамадска важных ініцыятыў і развіццё міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.

Плануецца, што Пагадненне будзе рэалізавана праз:

  • Узаемадзеянне моладзі пры правядзенні міжнародных адукацыйных мерапрыемстваў праз стварэнне працоўных груп, арганізацыйных камітэтаў, каардынацыйных і дарадчых органаў.
  • Сумесны ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі праграм і планаў скіраваных на прыцягненне моладзі ў грамадскае жыццё сваіх краін.
  • Падтрымку стварэння і функцыянавання моладзевых грамадскіх аб’яднанняў і прыцягненне іх да ўдзелу ў міжнародных адукацыйных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі і Малдове.
  • Узаемнае спрыянне ў вырашэнні пытанняў міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.
  • Развіццё інфармацыйнага і навуковага забеспячэння рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі праз уключэнне моладзі ў навуковыя праграмы і праекты.

У 2016 годзе Малдова займала 113 месца сярод 183 краін у рэйтынгу развіцця моладзі (Youth Development Index), Беларусь аперажае Малдову ў агульным рэйтынгу на 12 пунктаў і займае 101 месца. Беларусь таксама аперажае Малдову на 36 пунктаў па ўзроўні здароўя і дабрабыту (117 і 153 месца), на 100 пунктаў аперажае па магчымасцях для моладзі і працаўладкаванні (39 і 139 месцы). Малдова ў сваю чаргу нязначна аперажае Беларусь па ўзроўні грамадскага (140 і 145 месцы) і палітычнага ўдзелу моладзі (100 і 107 месца адпаведна).

Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі
Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі Беларусь і Малдова падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы моладзевай палітыкі