Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА

Арганізоўваць, аб’ядноўваць, кіраваць, каб мець вынік не толькі для сябе. Гэтаму можна навучыцца. Доўгім шляхам – год за годам назапашваючы ўласны досвед. А можна за сціслы тэрмін пры дапамозе добрых спецыялістаў набыць і тэарэтычныя, і практычныя веды, як працаваць, каб стаць сапраўдным кіраўніком, ідэі якога падхопяць людзі. Такія спецыялісты чакаюць вас у Школе мэраў.

Так, у Беларусі зараз няма сапраўдных мэраў. Але ёсць месца для рэалізацыі жадання палепшыць свае гарады і мястэчкі, памкнення ўплываць на фарміраванне мясцовых рашэнняў у інтарэсах тых, дзеля каго павінны гэтыя рашэнні прымацца.

І набыць усе неабходныя навыкі можна ў  Школе мэраў, мэта якой – развіццё ведаў і навыкаў грамадскіх актывістаў з усіх рэгіёнаў Беларусі для эфектыўнага ўдзелу ў фарміраванні і рэалізацыі мясцовай палітыкі устойлівага развіцця, міжсектарным дыялогу і ўзаемадзеянні дзеля абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў.

І тады, калі мэраў, нарэшце, пачнуць абіраць, пытання «А хто?», не ўзнікне!

Праграма Школы мэраў складаецца з 4 сесій з інтэнсіўнымі тэарэтычнымі і практычнымі заняткамі, а таксама працы над індывідуальнымі і групавымі праектамі цягам 9 месяцаў:

1 сесія (Беларусь, 16-18 снежня 2016 г.) – прынцыпы ўстойлівага развіцця і добрага кіравання, асновы публічнага адміністравання, мясцовае самакіраванне і грамадскія фінансы.

2 сесія (Літва, вясна 2017) – практычны вопыт рэформаў на шляху да рынкавай эканомікі і сучаснага дзяржаўнага кіравання ў краінах Балтыі.

3, 4 сесіі (Беларусь, лета, восень 2017) – навыкі вядзення публічных дыскусій, падрыхтоўкі стратэгічных і юрыдычна значных дакументаў, прасоўвання і абароны грамадскіх інтарэсаў, працы са смі, працы ў камандзе і лідэрства, кіравання праектамі.

Адбор у Школу мэраў будзе праводзіцца шляхам конкурсу па наступных крытэрыях:

  • узрост 20-35 год;
  • вопыт абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў на мясцовым узроўні;
  • роля і прызнанне ў мясцовай супольнасці (рэкамендацыі ад лакальных НДА, органаў улады і кіравання, бізнесу);
  • матывацыя (як атрыманыя веды будуць выкарыстаны на практыцы).

Удзел у праграме Школы мэраў бясплатны. Працоўныя мовы – беларуская і руская.

Заяўку ў Школу мэраў трэба запоўніць да 25 лістапада па адрасе: https://goo.gl/forms/XPy1X7aC1u2tCLbg2

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА
Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА Набор у Школу мэраў ад “Будзьма беларусамі” і СІМПА