Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019

Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019
Нові-Сад стане Еўрапейскай сталіцай моладзі 2019

16 лістапада напярэдадні Генеральнай асамблеі Еўрапейскага моладзевага форума адбылося ўрачыстае абвяшчэнне Еўрапейскай сталіцы моладзі на 2019 год. Ёю стаў Нові-Сад (Сербія).

У 2019 годзе Нові-Сад, як Еўрапейская сталіца моладзі, будзе працаваць над пашырэннем магчымасцей для моладзі, у тым ліку над новаствораным Мясцовым форумам моладзевага самакіравання, які дазволіць маладым людзям уплываць на рэалізацыю моладзевай палітыкі на лакальным узроўні.

Дэвіз горада – “АДЧЫНЕНЫЯ ДЗВЕРЫ”. Ён сімвалізуе стварэнне новых магчымасцей для маладых людзей горада, а таксама пабудову сувязяў з іншымі рэгіёнамі і краінамі. Нові-Сад прысвеціць 2019 год працы па тэме разнастайнасці, развіцця адмысловых праектаў у сферы гендарнай роўнасці, правоў чалавека ЛГБТК і ўключэнні бежанцаў.

Конкурс Еўрапейскай сталіцы моладзі быў заснаваны ў 2009 г. З аднаго боку ён натхняе гарады да большай адкрытасці ў стасунку да моладзі, павелічэння яе ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў, з іншага боку дае гарадам значны штуршок да развіцця. Каардынуе конкурс Еўрапейскі моладзевы форум, які рэпрэзентуе болей за 100 моладзевых арганізацый Еўропы – ад Ісландыі па Азербайджан.

Еўрапейскія сталіцы моладзі: Ратэрдам (Нідэрланды) – 2009, Турын (Італія) – 2010, Антверпен (Бельгія) – 2011, Брага (Партугалія) – 2012, Марыбар (Славенія) – 2013, Салонікі (Грэцыя) – 2014, Клюж-Напока (Румынія) – 2015, Ганджа (Азербайджан) – 2016, Варна (Балгарыя) – 2017, Кашкайш (Партугалія) – 2018, Нові-Сад (Сербія) – 2019 г.

Тытул “Сталіцы моладзі” існуе таксама на краінавым узроўні. З 2016 ён прыйшоў у Беларусь. Першай беларускай сталіцай моладзі стаў горад Баранавічы. З розных крыніц вядома, што конкурс адбываўся ў некалькі этапаў. Вядома таксама, што за права стаць сталіцай беларускай моладзі змагаліся 10 гарадоў. У фінал конкурса, акрамя Баранавічаў, увайшлі Горкі і Глыбокае.

На жаль, самі ўмовы конкурса не апублікаваны ў адкрытым доступе, не вядома, хто ацэньвае гарады і па якіх крытэрыях. Таксама застаецца невядомай беларуская сталіца моладзі на 2017 год.

У межах Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і моладзевая палітыка” на конкурс “Сталіца моладзі” выдзелена 23801,63 BYN, з чаго 3870 BYN у 2016 годзе, 4322,92 BYN – у 2017 годзе. Сродкі на рэалізацыю конкурса выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэта (74,3% ад бюджэта конкурса) і мясцовага бюджэта Віцебскай вобласці (25,7%).

Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019
Цырымонія агалошвання Еўрапейскай сталіцы моладзі 2019
0
Каментары
Няма каментарыяў.
Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019
Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019 Абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі 2019