Сустрэча для моладзі па праблеме спажывання тытуня (Іспанія)

Сустрэча для моладзі па праблеме спажывання тытуня (Іспанія)

Фонд Добрай волі запрашае 20-26 лютага ў Гішпанію, горад Паленсія (Palencia) моладзь 16-25 год на сустрэчу валанцёраў, якім цікава тэма барадзьбы з курэннем, у прыватнасці тытуняспажыванне сярод падлеткаў.

У сустрэчы прымуць удзел па 12 чалавек ад фонда «Добрая воля», з Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі і Уэльса.

Гэта ўжо трэцяя і апошняя сустрэча міжнароднага праекта «Фільтар Еўропы».

Сайт праекта – http://thefiltereurope.eu/rus/.

  1. Умовы ўдзелу:
  2. Узрост: 16-25 год (прыярытэт для ўзросту 16-21)
  3. Наяўнасць шэнген візы ці самастойнае афармленне (грошы за візу не вяртаюцца).
  4. Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд (да 360 еўр), харчаванне і пражыванне ў гасцініцы .
  5. Прымальнае валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы)
  6. Перавага аддаецца ўдзельнікам і арганізаратам антытытунёвых мерапрыемстваў ў Беларусі.

Падаць заяву на ўдзел можна праз онлайн-форму. Заявы прымаюцца да 16 снежня

Сустрэча адбываецца ў рамках праекта ‘The Filter Europe’, які фінансуецца праграмай «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года. Брытанскае нацыянальнае агенцтва падтрымала праект таварыства «Уэльс ЛТД», якое з’яўляецца каардынатарам праекта. Агульная працягласць праекта 2 гады.