Еўрапейскі моладзевы форум абраў новы Савет і вызначыў прыярытэты на бліжэйшыя гады

17-20 лістапада ў Еўрапейскай сталіцы моладзі – 2017, г. Варна (Балгарыя), адбылася Генеральная асамблея Еўрапейскага моладзевага форума. Падчас Генеральнай асамблеі ЕМФ абраў прадстаўнікоў у выбарныя органы і прыняў План дзеянняў на наступныя тры гады. 

Напярэдадні Генеральнай асамблеі была абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі – 2019. Ёй стаў сербскі горад Нові-Сад.

Еўрапейскі моладзевы форум абраў новы Савет і вызначыў прыярытэты на бліжэйшыя гады
Генеральная асамблея ЕМФ

Генеральная асабмлея сабрала разам 250 дэлегатаў з сяброўскіх арганізацый – еўрапейскіх нацыянальных моладзевых саветаў і найбуйнейшых міжнародных арганізацый Еўропы.

Падчас Генеральнай асамблеі, найвышэйшага органу ЕМФ, быў абраны новы Савет. Згодна са Статутам арганізацыі ў палова Савета складаюць прадстаўнікі міжнародных арганізацый, другая палова – прадстаўнікі нацыянальных моладзевых саветаў. Бліжэйшыя тры гады кіраваць арганізацыяй будуць:

  1. Луіс Алварада Марцінэз (AEGEE) – Старшыня
  2. Дэжан Божанік (OBESSU) – Віцэ-старшыня
  3. Карына Аўтэнгрубэр (OJV) – Віцэ-старшыня
  4. Крыстэн Аігра (ENL)
  5. Ціна Хацэвар (MSS)
  6. Сюзанна Ванечкова (CRDM)
  7. Мары Стромсваг (LNU)
  8. Андрэа Касаменці (ECYC)
  9. Себасцьян Руд (FYEG)
  10. Нафсіка Врэттакі (YEPP)
  11. Вілле Маджамаа (WOSM).
Еўрапейскі моладзевы форум абраў новы Савет і вызначыў прыярытэты на бліжэйшыя гады
Савет Еўрапейскага моладзевага форума

Таксама падчас Генеральнай асамблеі быў зацверджаны план дзеянняў, які акрэслівае прыярытэты Еўрапейскага моладзевага форума на 2017-2019 гады. Згодна з планам, ЕМФ працягне сваю працу па стратэгічных прыярытэтах: павелічэнне ўдзелу моладзі, узмацненне моладзевых арганізацый, самастойнасць маладых людзей і інклюзіўнасць (у кантэксце правоў моладзі). У план быў дададзены новы прыярытэт – устойлівае развіццё і роля моладзі і моладзевых арганізацый у развіцці экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай устойлівасці як для будучыні планеты, так і для будучых пакаленняў.

Былі прынятыя два палітычныя дакументны: прапанова па прызнанні Дэкларацыі Універсітэта моладзі і развіцця і Рэзалюцыя па стратэгіі ЕС у дачыненні да моладзі, якая абазначае нашы чаканні таго, як Еўрапейскі Саюз павінны ўлічваць погляды маладых людзей праз міжсектаральную стратэгію.

Таксама Генеральная асамблея прагаласавала за прыняцце Нацыянальнага моладзевага савета Украіны і Міжнароднай прэміі герцага Эдынбурга у якасці сяброў-назіральнікаў ЕМФ, а Нацыянальны моладзевы савет Сербіі і Еўрапейскі саюз глуханямой моладзі перайшлі адпаведна ў статус поўнага сябра і сябра-кандыдата Еўрапейскага моладзевага форума.

Даведка

Еўрапейскі моладзевы форум – платформа еўрапейскіх моладзевых арганізацый, якая аб’ядноўвае як нацыянальныя моладзевыя саветы, так і міжнародныя моладзевыя арганізацыі. Еўрапейскі моладзевы форум працуе на карысць пашырэння правоў і магчымасцяў маладых людзей актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства дзеля паляпшэння ўласнага жыцця праз прадстаўленне і абарону іх патрэбаў і інтарэсаў, а таксама патрэбаў і інтарэсаў іх арганізацый. Еўрапейскі моладзевы форум існуе з 1996 года. “РАДА” з’яўляецца сябрам ЕМФ з 2000 г.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Еўрапейскі моладзевы форум абраў новы Савет і вызначыў прыярытэты на бліжэйшыя гады Еўрапейскі моладзевы форум абраў новы Савет і вызначыў прыярытэты на бліжэйшыя гады Еўрапейскі моладзевы форум абраў новы Савет і вызначыў прыярытэты на бліжэйшыя гады Еўрапейскі моладзевы форум абраў новы Савет і вызначыў прыярытэты на бліжэйшыя гады Еўрапейскі моладзевы форум абраў новы Савет і вызначыў прыярытэты на бліжэйшыя гады Еўрапейскі моладзевы форум абраў новы Савет і вызначыў прыярытэты на бліжэйшыя гады Еўрапейскі моладзевы форум абраў новы Савет і вызначыў прыярытэты на бліжэйшыя гады