Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”

Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”

Выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”, тэма якой – становішча бежанцаў з Паўночнага Каўказу на беларуска-польскай мяжы, сталася вынікам калабарацыі паміж мастакамі, куратарамі і валантэрамі праваабарончай установы “Human Constanta”.

Напачатку верасня Human Constanta разгарнула ў горадзе гуманітарную і праваабарончую місію па працы з бежанцамі. Адным з кірункаў дзейнасці ініцыятывы сталіся распаўсюд інфармацыі і асвета: прыцягненне ўвагі беларускай, польскай і міжнароднай грамадскасці да праблемы і спрыянне найхутчэйшаму яе вырашэнню, што з’яўляецца адной з важных задачаў місіі.

З гэтай нагоды вялася сумесная праца з прадстаўнікамі мастацкай супольнасці, вынікам якой сталася гэтая выстава. Мастацтва, якое заўжды было ня толькі эстэтызацыяй рэчаіснасці, але і сродкам камунікацыі, сёння ўсё часцей звяртаецца да сацыяльна-палітычнай тэматыкі і можа з’яўляцца дзейсным сродкам для дасягнення зменаў у грамадстве.

Серыя партрэтаў Аляксандра Васюковіча паказвае бежанцаў з Чачні і іхны брэсцкі побыт, чаканне патрэбнага цягніка, якое неверагодна зацягнулася, жыццё на здымнай кватэры ці на вакзале. Відэа Максіма Сарычава на сінтэззе актывізму і відэа-арту па сутнасці з’яўляецца дакументацыяй валантэрскай актыўнасці. Аляксей Талстоў аналізуе выказванні польскіх афіцыйных асобаў, бежанцаў і праваабаронцаў і стварае на іх аснове самастойны тэкставы матэрыял. Яшчэ адным экспанатам, які куратары ўключылі ў экспазіцыю, з’яўляюцца працы Марыны Напрушкінай з праекту “Бібліятэка ўцекача”, серыя сшыткаў з ілюстрацыямі судовых працэсаў па заявах на атрыманне прытулку ў Нямеччыне.

Акрамя таго, на выставе будуць прадстаўленыя справаздачы і звароты ўстановы “Human Constanta”, а таксама дакументацыя акцый, якія праводзілі валантэры місіі.

Удзельнікі/-цы:

  • Аляксандар Васюковіч
  • Марына Напрушкіна
  • Максім Сарычаў
  • Аляксей Талстоў

Валантэры праваабарончай місіі ўстановы “Human Constanta”

Куратары выставы: Ілона Дзяргач і Аляксей Талстоў.

Мы запрашаем вас на адкрыццё выставы“Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” 8 снежня а 19-й гадзіне у прастору КХ (Брэст, вул. Халтурына, 2/1).

Выстава будзе працаваць з 8 па 22 снежня паводле графіку: чацвер, пятніца: 17:00 – 19:00; субота, нядзеля: 15:00 – 19:00

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”
Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён” Брэст: выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”