Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскі конкурс “Моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь”. Сёлета вызначаць другую ў гісторыі нашай дзяржавы моладзевую сталіцу, першай стаў горад Баранавічы.

Вядома, што ў фінал конкурса выйшлі: Полацк, Ліда, Шклоў і Маладзечна.

Упраўленне па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы вконтакте праводзіць адкрытае галасаванне за новую Моладзевую сталіцу Рэспублікі Беларусь. У галасаванні ўжо прыняло ўдзел больш за 16,5 тысяч карыстальнікаў.

Сёлета Міністэрства адукацыі агучыла мэты і крытэрыі конкурса, аднак невядомыя яго палажэнне і рэгламент, этапы, склад конкурснай камісіі і працэс прыняцця рашэнняў.

У апублікаваных матэрыялах адзначаецца, што конкурс праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай:

  • развіцця дзяржаўнай моладзевай палітыкі;
  • стварэння камфортнага асяроддзя для самарэалізацыі моладзі, выяўлення новых ідэй і рэалізацыі іннавацыйных праграм, звязаных з удзелам моладзі ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь;
  • спрыяння развіццю моладзевых арганізацый і сацыяльнай інфраструктуры ў рэгіёнах;
  • стымулявання мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на распрацоўку сучасных і эфектыўных мадэляў рэалізацыі моладзевай палітыкі;
  • развіцця ўзаемавыгадных адносінаў паміж гарадамі абласнога, раённага падпарадкавання ў сферах моладзевых ініцыятыў, моладзевай палітыкі, як на мясцовым, так і рэспубліканскім узроўнях.

У межах конкурса гарады ацэньваюцца па наступных крытэрыях:

  • колькасць моладзі, якая пражывае ў горадзе;
  • інфармацыя пра рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў горадзе за папярэдні год з адпаведнымі фатаграфіямі і (ці) відэаматэрыяламі;
  • правядзенне мерапрыемстваў на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях;
  • інфармацыя аб сацыяльнай інфраструктуры горада (гасцініцы, залы, спартовыя пабудовы, культурныя цэнтры, гарадскі і міжгарадскі транспарт, месцы адпачынку, правядзення дасуга і г.д. з адпаведнымі фотаздымкамі і (ці) відэаматэрыяламі;
  • праекты моладзевых мерапрыемстваў, запланаваных для рэалізацыі на наступны год.
Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне
Крыніца: https://vk.com/udm_mo

Хацелася б адзначыць, што ініцыятыва Міністэрства адукацыі па наданні статуса Моладзевай сталіцы – вельмі важная і можа даць штуршок для развіцця як моладзевай палітыкі, так і малых беларускіх гарадоў. Аднак для таго, каб гэта адбылося, варта (і проста неабходна) звернуцца да еўрапейскіх практык.

Перш за ўсё ў сферы празрыстасці інфармацыі пра конкурс, працэс прыняцця рашэнняў адносна пераможцаў, тэрміны рэалізацыі. Як пазітыўны прыклад, можам прывесці конкурс на статус Еўрапейскай сталіцы моладзі, дзе ўсе працэдуры распісаныя на адмысловым сайце, працэс прыняцця рашэнняў апісаны дакладна і зразумела, выстаўленыя даты намінацыі, дапрацоўкі заявак, абвяшчэння пераможцаў.

Другое, але не менш важнае, варта даць гарадам час падрыхтавацца да правядзення году ў якасці Моладзевай сталіцы Рэспублікі Беларусь. Першая беларуская моладзевая сталіца была абвешчана ў студзені 2016 году і адразу ўступіла ў паўнамоцтвы. Такі падыход змяншае важнасць статуса, зводзіць яго да рэалізацыі стандартных планаў і задач па моладзевай палітыцы, не дае рэалізаваць патэнцыял горада. Еўрапейская моладзевая сталіца абвяшчаецца загадзя. Напрыклад, 16 лістапада 2016 года была абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі на 2019  год.

Таксама, немагчыма развіваць горад для моладзі без уключэння самой моладзі ў працэс вызначэння прыярытэтаў і задач, планавання канкрэтных актыўнасцей і напісання заяўкі. Асабліва гэта важна ў малых гарадах, дзе маладыя людзі не адчуваюць сябе патрэбнымі і імкнуцца міграваць.

І, канешне, было б проста выдатна, калі б кожны горад пры падсумаванні года ў якасці Моладзевай сталіцы Рэспублікі Беларусь, рабіў публічную справаздачу з выканання ўсіх мэтаў конкурса і задач, пастаўленых пры падачы заяўкі.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне
Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне Моладзевая сталіца Беларусі: фіналісты і галасаванне