Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека

Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека

Мы кожны дзень праходзім міма адзін аднаго, не ведаючы што кожны нясе ўнутры сябе.

Можа гэтая жанчына, што сядзіць насупраць вас у метро са стомленым позіркам, яшчэ гадзіну таму трымала за руку дзіцяці, якое памiрае. І ведаючы гэта, вы б абавязкова задумаліся, якімі цяпер вачыма яна глядзіць на жыццё. Ці ёсць ёй справа да высмейвання вэйпераў і ці можа яна пасля пабачанага бесклапотна адпачываць?

Ці хацелі б вы запытацца што-небудзь ў таго хто выкрыквае: «Свабодная каса», цi цяжка працаваць у рэстаране хуткай ежы?

А можа вы хочаце спытаць у дзяўчыны, якая свядома адмовілася ад адносін з мужчынамі, як ёй жывецца ў грамадстве, якое праводзіць паміж ёй і ім яркую недвухсэнсоўную рысу?

Жывая Бібліятэка – гэта ўнікальнае мерапрыемства, дзе “кнігі” – гэта людзі з нейкім унікальным досведам, ідэнтычнасцю ці рэдкай прафесіяй, нязвыклым для большасьці ладам жыцця ці светапоглядамі, у дачыненні да якіх існуюць стэрэатыпы і забабоны.

Вы можаце запытацца ў кожнага з іх, як гэты досвед ўплывае на іх жыццё. Ці лічаць яны сябе асаблівымі ці наадварот імкнуцца не вылучацца?

Жывая бібліятэка – гэта квіток у бясконцы свет Іншага, Іншага чалавека.

Што для гэтага трэба? Усё больш, чым проста: 10 снежня з 13.00 да 19.00 вам трэба быць у Галерэі ТUT.BY па адрасе пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх (ст.м. Міхалова). Уваход вольны! Але просім прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы (да 23.59 9 снежня).

Жывая бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Інфармацыйны партнёр Жывых бібліятэк у Беларусі «Беларусский журнал».

Жывая бiблiятэка праводзiцца ў межах праэкта ААН “Iнклюзiўная Беларусь”.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram і Telegram і дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам кніг ці вы самі кніга, пішыце нам у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека
Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека Вялікая Жывая Бібліятэка ў Дзень правоў чалавека