Міжнародны форум Моладзь моладзі-2017 у Дубаі

Міжнародны форум Моладзь моладзі-2017 у Дубаі

З 23-па 27 красавіка 2017 г. у горадзе Дубаі (ААЭ) адбудзецца моладзевы саміт, прысвечаны сацыяльным інавацыям і пабудове ўстойлівай будучыні сродкамі інфармацыі і камунікацыі. Форум збярэ 150 міжнародных і 50 мясцовых моладзевых лідараў, больш за 30 выдатных спікераў і гасцей высокага ўзроўню, якія паўдзельнічаюць ў карысных дыскусіях, будуць працаваць над вырашэннямі, планамі дзеянняў і стратэгіямі па іх ўвасабленні ў жыццё.
Дэдлайн для падачы заявак – 23 снежня 2016.

Удзельнікі і ўдзельніцы  Форуму мусяць (быць):

  • грамадзяннамі з любой краіны свету;
  • ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў;
    дэманстраваць вельмі добрыя камунікатыўныя навыкі і патэнцыял быць лідарамі ва ўласных супольнасцях;
  • мець шмат імпэту, каб праводзіць сацыяльныя пераўтварэнні і быць гатовымі выкарыстоўваць досвед “моладзь-моладзі” на сваёй лідарскай пасадзе;
  • мець досвед палітычнай дзейнасці (на нацыянальным ці міжнародным узроўні), грамадскай дзейнасці, працы ў журналістыцы, бізнес-сектары, супольнасцях, рэлігіных супольнасцях ды інш.;
  • мець добры ўзровень валодання вуснай і пісьмовай ангельскай мовай.

Увага! Удзел у Форуме платны і складае 300 еўра з чалавека, пакрываючы пражыванне і харчаванне ў часе Форуму, дарога і візы для міжнародных удзельнікаў таксама пакрываюцца ўласна імі, за свой кошт.
Зарэгістравацца можна па гэтай спасылцы.

Больш інфармацыі – тут або па адрасе электроннай пошты: [email protected].