Форум маладых лідараў у Будапешце

Да 20 студзеня маладыя прафесіяналы ва ўзросце 24-38 гадоў запрашаюцца на Моладзевы лідарскі форум, які адбудзецца ў Будапешце  (Венгрыя) 29-31 сакавіка 2017 г.

Форум маладых лідараў – стратэгічная канферэнцыя, накіраваная на рэгіянальнае развіццё і перспектывы даследаванняў, інавацый і будучых тэхналогій.

Удзельнікамі і ўдзельніцамі Форуму маладых лідараў стануць выдатныя прафесіяналы ва ўросце 24-38 гадоў, якія неўзабаве атрымаюць заўважную ролю ў прыняцці рашэнняў ў галіне інавацый, палітычных ды сацыяльных навук, ахове задроўя. Галоўная мэта Форуму – спрыяць актыўнаму дыялогу сярод маладых інаватараў, вынаходнікаў, прадпрымальнікаў і актыўных навуковых даследчыкаў і даследчыц, маладых дыпламатаў, адмыслоўцаў з кампаній, што інвестуюць ў інавацыйныя праекты. За тры дні канферэнцыі ўдзельнікі змогуць абмяняцца лепшымі практыкамі, досведам, ідэямі каб выпрацаваць агульную пазіцыю па галоўных тэмах канферэнцыі, а таксама наведаць разнастайныя лекцыі.
Больш падрабязна пра праграму Форума можна даведацца тут.

Хто можа падавацца і на што разлічваць?

  1. Кандыдатам з краін Вышаградскай групы (Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Славакіі), а таксама Цэнтральна еўрапейскай ініцыятывы, куды ўваходзіць і Беларусь, арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, улучна са сняданкамі і абедамі на тры дні, а таксама кошты на вандроўку.
  2. Для ўдзельнікаў і ўдзельніц з іншых краін – кампенсуюццца толькі выдаткі на пражыванне (разам са сняданкам і абедам), але ніякім чынам не аплочваюцца падарожныя вымогі.

Патрабаванні да кандыдатаў

CV (загружанае ў PDF-фармаце)

Матывацыйны ліст (Калі ласка, адкажыце на наступныя пытанні формы):

  • чаму Вы апісваеце сябе як маладога лідара ці лідарку?
  • якія Вашы чаканні ад Форуму?
  • дзе Вы бачыце сябе праз 10 год?
  • чаго б Вы хацелі дамагчыся ў прафесійным плане?
  • якую з праграм Форуму Вы чакаеце найбольш і чаму?

Дэдлайн для падачы – 21 студзеня (па сярэднееўрапейсцім часе).

Зарэгістравацца можна па гэтай спасылцы, а па дадатковых пытаннях  можна звяртацца вось па гэтым адрасе: info@think.bdpst.org

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце
Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце Форум маладых лідараў у Будапешце