Трэці раунд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацый

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый абвяшчаюць трэці раунд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацый (НКА).

У межах праграмы беларускія НКА атрымаюць ўсебаковую ацэнку адпаведнасьці іх фінансавай дзейнасьці патрабаваньням заканадаўства, якая будзе ўключаць у сабе аўдытарскую праверку з боку атэставанага беларускага аўдытара згодна з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасьці і беларускім заканадаўствам.

Мяркуецца, што агульны час ацэнкі прадастаўленых арганізацыямі-удзельнікамі праграмы матэрыялаў зойме ад 1 да 3 тыдняў. Арганізацыям, якія скарыстаюцца праграмай “Грамадзкі аўдыт”, будуць прадстаўленыя далейшыя кансультацыі па выпраўленьні знойдзеных у часе праграмы недахопаў і прывядзеньні дзейнасьці ў адпаведнасьць з заканадаўствам.

Зарэгістраваныя ў Беларусі НКА (грамадзкія аб’яднаньні розных статусаў, установы і фонды) запрашаюцца дасылаць запоўненыя па форме заяўкі на ўдзел у праграме “Грамадзкі аўдыт” (гл.дадатак) на адрас infolawtrend@gmail.com да 20 студзеня 2016 года (у тэме ліста просім пазначаць AUDYT і назву арганізацыі на беларускай альбо рускай мове). Заяўкі прымаюцца толькі ад імя кіраўніка арганізацыі.

Арганізацыі будуць уключаныя ў праграму “Грамадзкі аўдыт” на падставе конкурснага адбора, праведзенага на падставе паўнаты прадстаўленых заявак і матывацыі для ўдзелу ў праграме.

Пра вынікі конкурснага адбору будзе паведамлена не пазьней за 3 лютага 2016 года. Арганізацыям, якія будуць уключаныя ў праграму “Грамадзкі аўдыт”, на падставе індывідуальных кансультацыяў будзе прапанаваны магчымы час правядзеньня ацэнкі ў перыяд з лютага па верасень 2016 года.

​Падрабязнасці таксама на ​​сайце Lawtrend – ​http://www.lawtrend.org/freedom-of-association/pragrama-gramadzki-audyt-dlya-nekamertsyjnyh-arganizatsyj

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Трэці раунд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацый Трэці раунд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацый Трэці раунд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацый Трэці раунд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацый Трэці раунд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацый Трэці раунд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацый Трэці раунд праграмы “Грамадзкі аўдыт” для некамэрцыйных арганізацый