У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт

У Беларусі запусцілі першую інтэрактыўную карту гендарнага гвалту ў стасунку да жанчын на сайце karta-nasiliya.by. Праект ажыцяўляецца беларускім грамадскім аб’яднаннем “Радзіслава”. Кропку на КАРЦЕ могуць паставіць жанчыны з любой краіны СНД.

Галоўная мэта праекта – зрабіць праблему гвалту над жанчынай і дзяцьмі бачнай і неігнараванай у рэгіёне.

Каманда ГА “Радзіслава”, якая ўжо 14 год працуе з жанчынамі і дзяцьмі, якія перажылі фізічны і сэксуальны гвалт, а таксама з праблемай гендарнага гвалту ў стасунку жанчын і дзяцей у Беларусі, запусціла яшчэ адзін сервіс дапамогі жанчынам і дзецям, якія пацярпелі ад гендарнага гвалту, у тым ліку, хатняга. Інтэрактыўны сайт, на якім любая жанчына* зможа адзначыць на карце Беларусі свой траўматычны досвед, звязаны з гендарным гвалтам, жорскім абыходжаннем, хатнім гвалтам і атрымаць інфармацыю пра дапамогу, анлайн-кансультацыю, дапамагчы іншым сваёй гісторыяй. Ананімна, канфедэнцыйна, бясплатна.

Супрацоўніцы і валанцёркі “Радзіславы” пішуць:

“Мы рады і хацім падзяліцца з ўсімі першымі вынікамі, а таксама агучыць нашы мэты, задачы і планы. Загадзя прыносім прабачэнне за магчымыя нязручнасці пры карыстанні сайтам. На дадзены момант сайт і КАРТА працуюць у тэставым рэжыме, таксама дасяжная версія толькі пад кампутар. Мы будзем рады пачуць зваротную сувязь і прапановы па паляпшэнні сайта! kartanasiliya@gmail.com

Падпісвайся і сачы за навінамі і за развіццём сайта, пакідай сваю метку, будзь з намі на сувязі.”

Старонкі праекта ў сацсетках: https://www.facebook.com/KartaNasiliya/?fref=tshttps://vk.com/public132038877.

Разам мы зробім праблему гендарнага гвалту ў стасунку да жанчын* у Беларусі бачнай. Бо тое, што бачна, нельга будзе ігнараваць. Твая адзнака на КАРЦЕ важная.

* у дадзеным выпадку мы кажам пра ўсіх людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як дзяўчына/жанчына і/ці маюць досвед жаночай сацыялізацыі.

Таксама нагадваюць:

Тэлефон экстраннай дапамогі для размяшэння жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту ў Мінску +375 (29) 6108355 (кругласутачна).

Агульнанацыянальная гарачая лінія для тых, хто пацярпеў ад хатнага гвалту: 8-801-100-8-801
(штодзённа з 8.00 да 20.00 без выходных і святочных дзён). Званок на лінію бяспланы са стацыянарных тэлефонаў па ўсёй Беларусі.

Пра працу каманды “Радзіславы” можна даведацца больш: https://karta-nasiliya.by/about/ , пра праблему хатняга гвалту ў Беларусі: https://news.tut.by/tag/2153-dom-i-nasilie.html.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт
У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт У Беларусі збіраюць інфармацыю пра гендарны гвалт